Дынама-Маладэчна

беларускі хакейны клюб

«Дынама-Маладэчна» — беларуская каманда па хакеі з шайбай з Маладэчна. Выступае ў Беларускай хакейнай лізе[1][2]. Заснаваны ў 2014 годзе як фарм-клюб менскага «Дынама»[3], які выступае ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе. Плянавалася, што за «Дынама-Маладэчна» будуць выступаць хакеісты ва ўзросьце ад 21 да 23 гадоў[4].

Дынама-Маладэчна
Заснаваны 2014
Адкуль Маладэчна, Беларусь
Пляцоўка Спартова-забаўляльны цэнтар
Зьмяшчальнасьць: 2200
Зьвязаны клюб Дынама Менск
Дырэктар Ігар Нікалайчык
Галоўны трэнэр
Клюбныя колеры          

Гісторыя рэдагаваць

У красавіку 2014 году стала вядома, што з новага сэзону ў Экстралізе будзе спаборнічаць новы клюб з Маладэчна. Пры гэтым каманда будзе ўваходзіць у структуру клюбу менскага «Дынама»[5]. Галоўным трэнэрам прызначылі колішняга трэнэра гарадзенскага «Нёману» Дзьмітра Краўчанка[6]. Бюджэт маладэчанскага хакейнага клюбу, як меркавалася, мусіў скласьці каля 2 млн даляраў (18—20 млрд бел. рублёў)[7][8][9]. Столь заробкаў па стварэньні клюбу складала 25 тысяч даляраў[10]. Фармаваньне складу праходзіла маладымі гульцамі зь іншых беларускіх клюбаў, але перавага аддавалася вольным агентам[11]. Першым жа хакеістам, які склаў угоду з клюбам, стаў брамнік менскага «Дынама» Ян Шэлепнеў. Перш чым дэбютаваць у Экстралізе, клюб заявіўся ў Кубка Беларусі.

 
Першапачатковы лягатып клюбу.

Перад самым пачаткам спаборніцтваў «Дынама» выправіла на дапамогу свайму фарм-клюбу Ільлю Казнадзея, Аляксандра Паўловіча і Андрэя Філічкіна[12]. Пазьней такая практыка будзе часьцяком выкарыстоўвацца беларускім клюбам з КХЛ, і ўсе памянёныя хакеісты абаранялі колеры як менскага «Дынама», гэтак і «Дынама-Маладэчна». Каманды скончыла розыгрыш кубка ўсярэдзіне табліцы сваёй групы, але клюб няблага правёў сэзон у чэмпіянаце. У студзені 2015 году на некаторы час зь менскага «Дынама» ў «Дынама-Маладэчна» быў выпраўлены Артур Гаўрус[13]. У чвэрцьфінале плэй-оф каманда саступіла менскаму «Юнацтву». У Кубку Беларусі 2015 году «Дынама-Маладэчна» дасягнула фіналу, але здабыць кубак зашкодзілі гульцы «Юнацтва». Пасіліўшыся гульцамі менскага «Дынама», як то Яўгенам Нагачовым[14], клюб зноўку скончыў сэзон у першай палове табліцы ды пазмагаўся ў чвэрцьфінале плэй-оф зь «Нёманам», саступіўшы гарадзенцам зь лікам 3:4 у сэрыі. Кіруючыся падыходам прыцягненьня гульцоў «Дынама», маладэчанцы ў наступны сэзон паўтарылі свой вынік, саступіўшы ў чвэрцьфінале «Шахцёру». Сэзон 2017—2018 гадоў апынуўся больш пасьпяховым. У плэй-оф «Дынама-Маладэчна» нарэшце перакрочыла чвэрцьфінал, перагуляўшы ў сэрыі «Гомель», але ў паўфінале саступіла «Нёману». 1 траўня 2018 году скончыўся кантракт у галоўнага трэнэра Дзьмітра Краўчанкі[15]. Вызваленую пасаду заняў Юры Файкоў[16]. У Кубку Беларусі 2018 і 2019 гадоў маладэчанскі клюб двойчы дасягуў фіналаў, але двойчы атрымліваў паразу, ад «Нёману», а потым «Юнацтва». Гэтак жа няблага дружына гуляла ў Экстралізе, двойчы апасьля дасягаючы паўфіналаў. У міжсэзоньне 2019 году Файкоў перайшоў на працу ў «Шахцёр», а кіраўніцтва маладэчанцаў зноў запрасіла Краўчанка на пасаду галоўнага трэнэра[17].

12 лістапада 2019 году «Дынама-Маладэчна» прымала дома «Магілёў» і, саступаючы зь лікам 5:1, госьці здабылі перамогу 5:6. Адразу пасьля сустрэчы зьявіліся падазрэньні пра дамоўлены вынік матчу[18][19]. Сьледчы камітэт Беларусі ініцыяваў паверку[20][21][22]. Справа, якая цягнулася паўгады, завяршылася дыскваліфікацыяй на год Сяргея Шэлега, Мікіты Вусьціненкі, Аляксея Іванова, Станіслава Кучкіна, Вячаслава Лісічкіна, Аляксандра Сырэя і Паўла Баярчука. Таксама яны мусілі сплаціць штраф у памеры 8100 рублёў[23][24]. Трэнэр Ігар Крывашлык быў адхілены ад хакею пажыцьцёва[25]. Хакеісты, якія ведалі, але не паведамілі пра дамоўны матч, як то Дзьмітры Амбражэйчык, Арцём Волкаў і Мікіта Феакцістаў, атрымалі толькі штраф у памеры 1350 рублёў.

Напачатку 2020 году заўзятары клюбу абралі найлепшых гульцоў дзесяцігодзьдзя. Найлепшым брамнікам стаў Аляксандар Асіпкоў, абаронцам — Багдан Зазон, а нападнікам — Дзьмітры Амбражэйчык[26]. Улетку 2020 году Краўчанка сышоў з клюбу, а галоўным трэнэрам быў прызначаны Канстанцін Кальцоў[27]. З прыходам Кальцова супраца зь менскім «Дынама» пашырылася, то бок больш гульцоў зь Менску выпраўлялася ў Маладэчна, як то Вячаслаў Грэцкі, Андрэй Паўленка, Аляксей Колачаў, Павал Дзянісаў, Ільля Салаўёў ды іншыя.

Арэна рэдагаваць

Хатнія матчы АЧБ «Дынама-Маладэчна» праводзіць у спартова-забаўляльным цэнтры гораду Маладэчна. Спартовы цэнтар быў пабудаваны ў 2011 годзе, апроч спартова-відовішчнай арэны ёмістасьцю 2200 гледачоў у яго склад уваходзяць тэнісныя корты, басэйн і аквапарк, боўлінг, саўна й шматлікае іншае. Урачыстае адкрыцьцё хакейнай арэны адбылося 10 лістапада 2011 году. На базе новага цэнтру адкрыта дзіцяча-юнацкая спартовая школа «Алімпік-2011».

Склад рэдагаваць

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
20   Іван Лушчык 11.03.2003 30   Мацьвей Кісілёў 15.03.2001
31   Павал Шэлесны 27.12.2000 72   Ягор Вяльмякін 08.04.2003
Абаронцы
9   Кірыл Гудкоў 10.11.2004 22   Мікіта Міцкевіч 25.11.1994
23   Дзьмітры Клешчык 15.04.2000 33   Багдан Зазон 16.01.1993
37   Багдан Гранчанка 05.07.2004 39   Уладзіслаў Суркоў 20.09.2000
44   Цімафей Каўгарэня 13.02.2003 56   Сяргей Мажаеў 14.10.2002
71   Ільля Рак 11.05.1993 76   Кірыл Буйніч 20.01.2002
91   Арсень Брынкман 03.10.2000 97   Даніла Мацюшэнка 27.11.2001
Нападнікі
5   Мікіта Сінельнікаў 24.05.1999 10   Аляксандар Каракулька 19.07.1994
11   Мікіта Філюк 05.04.2001 15   Ільля Крыловіч 30.03.2000
17   Павал Капыцін 17.03.1987 24   Дзьмітры Амбражэйчык 26.03.1995
25   Ігар Равенка 02.05.1990 28   Ягор Клаўдзіеў 07.02.2003
47   Кірыл Нікулін 21.09.1989 59   Данііл Ліпскі 29.11.2004
63   Георгі Сяргеенка 14.01.1994 67   Андрэй Фяклістаў 13.11.1995
77   Ягор Ігнаценка 17.04.2003 80   Цімафей Крэйн 04.11.2004
84   Антон Мохараў 29.05.1992 87   Віктар Масілевіч 26.07.2000
88   Сьцяпан Зьвягін 16.04.2004 89   Ільля Казьянін 25.07.2000
94   Аляксандар Квартальнаў 26.08.2002 95   Дзьмітры Антонаў 23.07.1995

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ КХЛ. Минское «Динамо» объявило о заявке своего нового фарм-клуба из Молодечно в экстралигу
  2. ^ «ДИНАМО-МОЛОДЕЧНО» – В ЭКСТРАЛИГЕ СЕЗОНА 2014/2015
  3. ^ КХЛ. Новая команда в Молодечно, которую возглавит Кравченко, станет фарм-клубом минского «Динамо»
  4. ^ Павел Зубов: «Тревожит, что «Динамо-Молодечно» сейчас будет набирать всех лучших молодых хоккеистов»
  5. ^ ЧБ: "Динамо-Молодечно" войдет в структуру ХК "Динамо-Минск". Беларускі хакей.
  6. ^ ЧБ: В Молодечно создадут новую команду, которую возглавит Дмитрий Кравченко. Беларускі хакей.
  7. ^ Бюджет «Динамо-Молодечно» составит 18-20 млрд рублей.
  8. ^ На создание хоккейной команды «Динамо-Молодечно» планируют израсходовать 20 миллиардов рублей(недаступная спасылка)
  9. ^ Создание хоккейной команды «Динамо-Молодечно» обойдется в 20 миллиардов рублей
  10. ^ Владимир Бережков: «Зарплатный потолок в Молодечно не будет превышать 25 тысяч долларов»
  11. ^ Дмитрий Кравченко: Приоритет отдавался свободным агентам. Беларускі хакей.
  12. ^ ЧБ: Три хоккеиста помогут "Динамо-Молодечно" на Кубке Беларуси. Беларускі хакей.
  13. ^ ЧБ: Форвард минского «Динамо» сегодня дебютирует за «Динамо-Молодечно». Беларускі хакей.
  14. ^ КХЛ: Защитник минского «Динамо» будет командирован в «Динамо-Молодечно». Беларусі хакей.
  15. ^ Дмитрий Кравченко: У меня заканчивается контракт, хочу приносить радость людям и неважно, где работать. Беларусі хакей.
  16. ^ ЧБ: Белорусский специалист возглавил «Динамо-Молодечно». Беларусі хакей.
  17. ^ «БХ»: Стал известен тренерский штаб «Динамо-Молодечно» на сезон-2019/2020. Беларусі хакей.
  18. ^ У беларускім дамоўным матчы замяшаныя два вядомыя расійскія хакеісты. Эўрарадыё.
  19. ^ Предлагали миллион: СК о "договорняке" с участием ХК "Динамо-Молодечно". Sputnik.
  20. ^ Хакеісты «Дынама-Маладэчна» прызналіся ў дамоўным матчы. На іх завялі крымінальную справу. Радыё Свабода.
  21. ^ В суде Московского района Минска продолжились судебные слушания по делу хоккеистов "Динамо-Молодечно". Белтэлерадыёкампанія.
  22. ^ Белорусские хоккеисты играли в поддавки за миллион российских рублей. Плату получить не успели. Onliner.by.
  23. ^ Сем беларускіх хакеістаў дыскваліфікаваныя за дамоўны матч. Эўрарадыё.
  24. ^ Беларускіх хакеістаў дыскваліфікавалі праз дамоўны матч. Сярод іх — гульцы каманды Лукашэнкі. Радыё Свабода.
  25. ^ Договорной матч «Динамо-Молодечно»: семь хоккеистов дисквалифицированы на год. Беларускі хакей.
  26. ^ Болельщики «Динамо-Молодечно» выбрали лучших хоккеистов прошедшего десятилетия. Беларусі хакей.
  27. ^ Бывший игрок НХЛ возглавил «Динамо-Молодечно». Беларусі хакей.