Ліда (хакейны клюб)

беларускі хакейны клюб

«Ліда» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Ліда
Заснаваны 2011
Адкуль Ліда, Беларусь
Пляцоўка Лідзкі лядовы палац
Зьмяшчальнасьць: 1000
Фарм-клюб Авіятар
Старшыня кіраваньня Віктар Пішчык
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Ідэя стварэньня клюбу зьявілася пасьля будаўніцтва лядовага палацу, які быў пабудаваны да Дажынак[1]. Афіцыйнай датай нараджэньня каманды ёсьць 15 красавіка 2011 году, калі клюб быў зарэгістраваны. Камплектаваньне каманды пераважна адбывалася рэзэрвовымі гульцамі гарадзенскага «Нёману»[1][2]. Першы кіраўнік «Ліды» Аляксандар Крыскін адзначаў, што высокіх задачаў у клюба няма[3]. Першым галоўным трэнэрам быў прызначаны Эдуард Валівулін. Дэбютны матч прыпаў на Кубак Беларусі, дзе «Ліда» на хатняй коўзанцы атрымала паразу ад жлобінскага «Мэталюргу» зь лікам 1:3. У чэмпіянаце лідчане фінішавалі на 6 месцы, дзякуючы чаму прасунуліся ў чвэрцьфінал, дзе саступілі «Гомлю».

 
Лядовы палац у Лідзе.

У міжсэзоньні «рыцары» страцілі лідэраў. Гэтак капітан і абаронца каманды Раман Сальнікаў далучыўся да «Шахцёру»[4], найлепшы бамбардзір Мікіта Рэмезаў апрануў швэдар «Мэталюргу»[5]. Сам трэнэр Валувілун далучыўся да трэнэрскага штабу «Нёману», а галоўным трэнэрам «Ліды» стаў памочнік Вулівуліна ў папярэднім сэзоне Ўладзімер Дзееў[6]. Тым ня менш, у наступным сэзоне Экстралігі «Ліда» зноў была шостай, і зноўку саступіла ў чвэрцьфінале, гэтым разам «Нёману». Зьявіліся паведамленьні аб фінансавых цяжкасьцях клюбу[7]. Пасьля сэзону з клюбу як і летась сышоў найлепшы бамбардзір, каторым гэтым разам быў Кірыл Нікулін[8]. А таксама пакінуў клюб асноўны брамнік Сяргей Рагоўскі[9]. Такія страты не заміналі клюбу, і «рыцары» чарговы раз прабіліся ў плэй-оф, дзе ў чвэрцьфінальных супрацьстаньні саступілі «Юнацтву». Найлепшы бамбардзір Дзяніс Кірпічонак пасьля сэзону далучыўся да «Хіміку»-СКА, але праз сэзон вярнуўся да каманды. А Аляксандар Караткевіч напачатку 2015 году пачаў абараняць колеры «Нёману». Клюб ня здолеў прабіцца ў плэй-оф у 2015 годзе, але ў сэзоне 2015—2016 гадоў зноў браў удзел у чвэрцьфінале, дзе саступіў «Шахцёру». «Рыцары» паўтаралі вынікі ў наступных двух сэзонах, двойчы ў чвэрцьфіналах саступіўшы «Нёману», а праз год «Юнацтву». У жніўні 2017 году колеры «Ліды» ў афіцыйным матчы ўпершыню абараняў мясцовы выхаванец Уладзіслаў Лянкевіч.

У 2018 годзе кар’еру ў веку 33 гадоў скончыў адзін з найлепшых нападнікаў «Ліды» Андрэй Арлюк[10]. Таксама лідзкая каманда страціла найлепшага бамбардзіра Аляксандра Нікалішына[11] і асноўнага брамніка Леаніда Рубана[12]. Але ўзмацніў дружына колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэй Філічкін[13]. У тым жа годзе адбылася рэформа Экстралігі, якая была падзеленая на два дывізіёны. «Ліда» апынулася ў наймацнейшая падгрупе з васьмю ўдзельнікамі. Перад пачаткам сэзону Дзьмітры Дудзіка на пасадзе галоўнага трэнэра зьмяніў Павал Мікульчык[14]. Фінішаваўшы недалёка ад жлобінскага «Мэталюргу», «Ліда» ў чвэрцьфінале саступіла «Нёману». Па сканчэньні сэзону «рыцары» гулялі ў пераходных турніры, дзе захавалі сваё месца ў элітным дывізіёне. У наступным сэзоне лідчане замыкнулі турнірную табліцу. У суцяшальным раўндзе каманда таксама была апошняй. У выніку «Ліда» апынулася ў Экстралізе Б, дзе заняла трэці радок. У 2021 годзе беларускае першынство вярнулася да звыкалага фармату. Лідзкі клюб заняў апошняе месца, а ў сэзоне 2022—2023 гадоў быў перадапошнім, абышоўшы «Магілёў».

Склад рэдагаваць

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
30   Віктар Майсеенка 15.06.2001 31   Артур Малкоў 06.10.1996
Абаронцы
4   Андрэй Шыкуць 30.08.1997 8   Мікіта Кажэўнікаў 17.11.2002
23   Павал Варано 23.12.2002 24   Артур Пархомчык 07.05.2004
43   Кірыл Тарасевіч 11.05.1991 57   Іван Юхневіч 20.05.2004
63   Герман Кузьняцоў 12.11.2003 71   Максім Камянкоў 09.11.1992
97   Антон Грышанаў 19.11.1997
Нападнікі
9   Андрэй Шэндрык 18.11.2005 10   Яраслаў Сувораў 12.11.2003
12   Станіслаў Герасімаў 23.05.2002 15   Вадзім Апанасевіч 13.05.2002
16   Максім Якунін 31.08.2004 17   Максім Карпаў 22.04.2001
18   Ягор Шклярэўскі 09.01.2002 18   Данііл Сабко 24.12.1999
19   Уладзімер Ануфрыюк 21.02.2001 21   Уладзіслаў Герасімаў 24.05.2001
25   Раман Ерамейчык 31.05.2000 27   Ягор Алёшын 06.02.1992
32   Рыгор Мішчанка 05.01.1992 42   Ягор Какошка 19.03.2004
53   Аляксандар Ідзіятулін 01.09.1995 69   Кірыл Лукомскі 28.01.2002
74   Антон Панамарцаў 22.02.2002 77   Алег Астроўскі 11.10.2002
88   Кірыл Куцыр 10.05.1997 90   Антон Іванкоўскі 03.11.1999
95   Уладзімер Міхайлакі 10.07.2000

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Антон Главницкий: ХК "Лида" - это фарм-клуб "Немана". Беларускі хакей.
  2. ^ Эдуард Валиуллин: ХК "Лида" должна быть боеспособным коллективом. Беларускі хакей.
  3. ^ Александр Крыскин: Амбиции у "Лиды" есть, но в разумных пределах. Беларускі хакей.
  4. ^ ОЧБ: Роман Сальников перешел в "Шахтер", Андрей Башко и Павел Черноок могут перейти в клуб КХЛ. Беларускі хакей.
  5. ^ «Лида». Как дела? Беларускі хакей.
  6. ^ АЧБ: Былы трэнер "Нёмана" прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага трэнера "Ліды". Беларускі хакей.
  7. ^ ОЧБ: "Лида" испытывает финансовые трудности. Беларускі хакей
  8. ^ ОЧБ: Нападающий "Лиды" перейдет в польский клуб. Беларускі хакей.
  9. ^ ЧБ: Основной голкипер покинул «Лиду». Беларускі хакей.
  10. ^ ЧБ: Лучший бомбардир Экстралиги сезона-2015/16 завершил карьеру в 33 года. Беларускі хакей.
  11. ^ ЧБ: Лучший бомбардир «Лиды» перешёл в «Шахтер». Беларускі хакей.
  12. ^ «БХ»: Основной вратарь «Лиды» продолжит карьеру в клубе-новичке. Беларускі хакей.
  13. ^ ЧБ: Экс-защитник сборной Беларуси перешёл в "Лиду". Беларускі хакей.
  14. ^ ЧБ: «Лида» определилась с главным тренером. Беларускі хакей.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць