Zuzana (зброя)
155-мм самаходная гаўбіца 2000 „Зузана“ — самаходная гаўбіца калібру 155 мм славацкай вытворчасьці.
155-мм самаходная гаўбіца „Зузана“ | |
---|---|
Гаўбіца „Зузана“ на Славацкім міжнародным авіяфэсьце (авіябаза Сьляч, 2017) | |
Краіна паходжаньня | Славаччына |
Характарыстыкі | |
Вага | 28,8 т |
Даўжыня | 12,97 м |
Шырыня | 3,015 м |
Вышыня | 3,3 3 |
Экіпаж | 4 |
Калібр | 155 мм |
Дадатковае ўзбраеньне | 1 кулямёт NSV калібру 12,7 мм |
Рухавік | 12-цыліндравы рухавік Tatra 3-930.52 265 кВт (345 к. с.) пры 2200 аб/хв |
Магутнасьць/вага | 11,98 |
Практычная далёкасьць | 750 км |
Хуткасьць | 80 км/г |
Распрацоўка
рэдагаваць«Зузана» створаная на аснове старэйшых 152-мм самаходных гаўбіц «Dana» і ейнай мадэрнізаванай вэрсіі «Ондава». Патрэба пераходу на 155-мм калібар паўстала пасьля развалу Варшаўскай дамовы, каб мець магчымасьць карыстаньня стандартнай амуніцыяй краінаў НАТО. Першы этап распрацоўкі «Зузаны» пачалася ў 1992 року і скончыўся ў 1995. За гэты час была створаная 155-мм гармата, усталяваная на браняваную вежу. У якасьці шасі была ўзятая Tatra 815. У 1998 року стартавала сэрыйная вытворчасьць.
У сьнежні 2009 року прайшла выпрабаваньні новая вэрсія самаходнага комплексу пад назовам 155-мм самаходная гаўбіца Зузана 2(d), якая адрозьніваецца аднамеснай канструкцыяй шасі і даўжэйшым ствалом.
Неабходнасьць мадэрнізацыі, найперш павелічэньня дальнасьці стральбы і мабільнасьці, прывялі да стварэньня новага прататыпу пад назовам «Эва(d)», якая выкарыстоўвае гаўбіцу сыстэмы «Зузана-2», усталяваную на плятформе Tatra 815-6×6.
Тэхнічныя характарыстыкі
рэдагавацьСамаходная гаўбіца «Зузана» пастаўленая на 8-колавым шасі Tatra 815 з поўным 8-колавым прывадам. Рухавік вытворчасьці Tatra разьмешчаны ў кармавой частцы корпусу. Машына здольная разварочвацца на 360° ў радыюсе 14 м. Кіроўца мае сыстэму падпампоўкі шынаў. Падчас стральбы кузаў машыны стабілізуецца гідраўлічнымі апорамі, разьмешчанымі між другой і трэцяй восямі. Лёгкабраняваныя двухмесная кабіна мэханіка-кіроўцы і зварная вежа ўстойлівыя да паразы аскепкамі і вінтовачнымі патронамі да калібру 7,62 мм.
Асноўная гармата калібку 155 мм мае ў даўжыню 45 калібраў (~7000 мм), вэртыкальную наводку ад −3,5° да +70°, гарызантальную — ад −60° да +60°. Максымальная дальнасьць стральбы — больш за 39 км. Хуткастрэльнасьць з аўтаматам — 6 стрэлаў за першую хвіліну, пасьля — 5 стрэлаў/хвіліна. Хуткастрэльнасьць з ручным зараджаньнем — 2 стрэлы/хвіліна. У рэжыме аўтазарадкі гаўбіца можа страляць залпам. Бартавая сыстэма кіраваньня вагнём працуе пад апэрацыйнай сыстэмай Microsoft Windows, мае навігацыйную і пазыцыйную сыстэмы, якія забясьпечваюць дакладную ацэнку пазыцыі і навядзеньне па каардынатах.
Карыстальнікі
рэдагавацьНа ўзбраеньні славацкага войска знаходзіцца 16 адзінак самаходных гаўбіц «Зузана». Яшчэ 12 выкарыстоўвае Грэцыя на Кіпры.