Вікі
Вікі (па-ангельску: wiki) — вэб-сайт, зьмест і структуру якога наведвальнікі маюць права зьмяняць самі і супольна пры дапамозе спрошчанае мовы абазначэньня ці WYSIWYG-рэдактара. Вікі-сайт зьмяшчае старонкі, зьмест якіх пераспасылаецца адна на другую. Найбольш вядомы вікі-сайт — Вікіпэдыя.[1] Але нават у галіне гумару былі ўсталяваныя вікі як Uncyclopedia або Луркамор’е.
Вікі могуць стварацца з рознымі мэтамі: у якасьці месца для зацемак, для збору інфармацыі ў карпаратыўнай сетцы, ці дзеля стварэньня базы ведаў. У гэтых вікі рэдактары могуць выдаляць непрымальнае зьмесьціва (афтопік, па-ангельску: off topic). Прыкладам гэтага кшталту вікі зьяўляецца Вікіпэдыя.
У той жа час, агульнатэматычныя вікі-сайты дазваляюць дадаваць зьмесьціва амаль любога кшталту і без інструкцыяў па сартыроўцы дададзенага.
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Alexa Top 500 Global Sites(анг.) Праверана 31 сьнежня 2009 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў