V Літоўскі корпус

(Перанакіравана з «V літоўскі корпус»)

V літоўскі корпус — заплянаваны корпус паўстанцкіх сіл у пэрыяд нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 рокаў, аднак з-за недахопу пэрсаналу й абмежаваных фанансавых сродкаў інсургенты ня здолелі сфармаваць яго ў рэшце рэшт. Корпус павінен быў быць пазьней пад камандаваньнем палкоўніка Баляслава Ябланоўскага-Длускага.

Харугва паўстанцаў.

Фармаваньне

рэдагаваць

Галоўнай мэтай па захопу ўлады паводле Рамуальда Траўгута было пераўтварэньне партызанскіх атрадаў у сапраўдныя ўзброеныя сілы. Дэкрэт ад 15 сьнежня 1863 году мусіў быў пачаць фармаваньне рэгулярных фармаваньняў аж да ўзроўню корпусу. Акрамя таго, дэкрэт абмяжоўваў самадзейнасьць існуючых ужо фармаваньняў і забараняў іх самавольнае стварэньне і роспуск.