ЮНРРА

(Перанакіравана з «UNRRA»)

ЮНРРА, Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па дапамозе і аднаўленьні, (UNRRA — па-ангельску: United Nations Relief and Rehabilitation Administration) — міжнародная арганізацыя, створаная дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі (44 дзяржавы) 9 лістапада 1943 году ў Вашынгтоне дзеля дапамогі краінам пацярпелым ў вайне.

Арганізацыя займалася дапамогай краінам, што пацярпелі ў Другую сусьветную вайну, у аднаўленьні эканомікі. Атрымлівала яе дапамогу і насельніцтва Беларусі.

Напачатку ў ЮНРРА ўваходзіла 44 краіны: Аўстралійскі саюз, Бэльгія, Балівія, Бразылія, Вялікабрытанія, Вэнэсуэла, Гаіці, Гватэмала, Гандурас, Грэцыя, Дамініканка рэспубліка, Эгіпет, Індыя, Іран, Ірак, Ісьляндыя, Канада, Кітай, Калюмбія, Коста-Рыка, Куба, Лібэрыя, Люксэмбург, Мэксыка, Нідэрлянды, Нікарагуа, Новая Зэляндыя, Нарвэгія, Панама, Парагвай, Паўднёва-Афрыканская рэспубліка, Пэру, Польшча, Сальвадор, СССР, ЗША, Уругвай, Філіпіны, Францыя, Чэхаславаччына, Чылі, Эквадор, Этыёпія, Югаславія.

У 1945 годзе до ЮНРРА прынялі, БССР ды УССР і Данію, а ў сакавіку 1946 і Турэччыну.

ЮНРРА была спыніла працу ў Эўропе 30 чэрвеня ў 1947 годзе. У Кітаі працавала да 31 сакавіка 1949 году. а яе функцыі па апецы над уцекачамі ўзяла Міжнародная Арганізацыя для ўцекачоў (па-ангельску: International Refugee Organization).

  • Советская историческая энциклопедия, Москва, 1961