Twitch

плятформа патокавай трансьляцыі відэа

Twitch — відэастрымінгавы сэрвіс, які спэцыялізуецца на тэматыцы кампутарных гульняў, у тым ліку трансляцыях геймплэю й кіберспартыўных змаганьняў. Відэё на пляцоўцы Twitch мажліва праглядаць як у рэальным часе, так і па запыту. Twitch належыць Twitch Interactive – даччынай кампаніі Amazon. Сэрвіс быў створаны ў 2011 годзе адасабленьнем ад падобнага сэрвісу justin.tv, які мае шырэйшую тэматыку, з мэтай размежаваць трафік і вызваліць асноўныя серверы. Апроч кампутарных гульняў, Twitch праводзіць трансляцыі і відэё іншае тэматыкі, напрыклад, музычных выступаў ці змаганьняў па покеры.