Такс (па-ангельску: Tux; вымаўленьне: [tʌks]) — афіцыйны талісман апэрацыйнай сыстэмы Linux. Уяўляе сабой сядзячага задаволенага пінгвіна. Такс выкарыстоўваецца пераважна як лягатып Linux. Стварыць талісман Linux у выглядзе пінгвіна прапанаваў стваральнік апэрацыйнай сыстэмы Лінус Торвальдс. Лягатып талісману намаляваў Лары Юінг у 1996 годзе. Лінус Торвальдс ухваліў вэрсію Юінга. Мянушку «Такс» першым прапанаваў Джэймз Г’юз, які растлумачыў такую назву абрэвіятурай словаў «Torvalds UniX».

Такс, першапачатковая вэрсія Лары Юінга (1996)

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць