TLE
Двухрадковы набор элемэнтаў (па-ангельску: Two-line element set, TLE) — фармат зьвестак пра арбіту спадарожніка Зямлі, што складаецца з 2 радкоў фарматаванага тэксту, якім можа папярэднічаць радок з назвай абʼекта.
На пачатку 1970-х гадоў быў вызначаны Паўночнаамэрыканскім камандаваньнем паветрана-касьмічнай абароны (ПАКПКА; авіябаза Пітэрсан, штат Каларада) і выкарыстоўваецца ім, Нацыянальнай аэракасьмічнай управай ЗША (НАКУ, Вашынгтон) і іншымі сыстэмамі для вызначэньня месцазнаходжаньня касьмічных аб’ектаў. Мадэль SGP4/SDP4/SDP8 можа скарыстаць гэты фармат для вылічэньня дакладнага становішча спадарожніка ў пэўны час. Арбітальныя элемэнты вызначаюцца для многіх тысячаў касьмічных аб’ектаў з базы зьвестак ПАКПКА і вольна распаўсюджваюцца для далейшага выкарыстаньня ў Інтэрнэце.
Форма зьвестак
рэдагавацьНіжэй прыведзены прыклад TLE для аднаго з модуляў Міжнароднай касьмічнай станцыі і яго расшыфроўка.
ISS (ZARYA) 1 25544U 98067A 08264.51782528 -.00002182 00000-0 -11606-4 0 2927 2 25544 51.6416 247.4627 0006703 130.5360 325.0288 15.72125391563537
Загаловак (неабавязковы радок)
рэдагавацьНумар | Вочка | Зьмест | Прыклад |
---|---|---|---|
1 | 01-24 | Назва | ISS (ZARYA) |
Першы радок (абавязковы)
рэдагавацьНумар | Вочка | Зьмест | Прыклад |
---|---|---|---|
1 | 01-01 | Нумар радка | 1 |
2 | 03-07 | Нумар спадарожніка ў базе зьвестак ПАКПКА | 25544 |
3 | 08-08 | Клясыфікацыя(U=Unclassified — не сакрэтны) | U |
4 | 10-11 | Міжнароднае пазначэньне (2 апошнія лічбы году запуску) | 98 |
5 | 12-14 | Міжнароднае пазначэньне (нумар запуску сёлета) | 067 |
6 | 15-17 | Міжнароднае пазначэньне (частка запуску) | A |
7 | 19-20 | Год эпохі (2 апошнія лічбы) | 08 |
8 | 21-32 | Час эпохі (цэлая частка — нумар дня ў годзе, дробавая — частка дня) | 264.51782528 |
9 | 34-43 | Першая вытворная ад сярэдняга руху (паскарэньне), дзеленая на 2 [віток/дзень²] | -.00002182 |
10 | 45-52 | Другая вытворная ад сярэдняга руху, дзеленая на 6 (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка) [віток/дзень³] | 00000-0 |
11 | 54-61 | Каэфіцыент гальмаваньня B* (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка) | -11606-4 |
12 | 63-63 | Спрадвечна — тыпы эфэмэрыдаў, зараз — заўсёды лік 0 | 0 |
13 | 65-68 | Нумар (вэрсія) | 292 |
14 | 69-69 | Кантрольная сума па модулі 10 | 7 |
Другі радок (абавязковы)
рэдагавацьНумар | Вочка | Зьмест | Прыклад |
---|---|---|---|
1 | 01-01 | Нумар радка | 2 |
2 | 03-07 | Нумар спадарожніка ў базе дадзеных ПАКПКА | 25544 |
3 | 09-16 | Нахіленьне арбіты ў градусах | 51.6416 |
4 | 18-25 | Даўгата ўзыходнага вузла ў градусах | 247.4627 |
5 | 27-33 | Эксцэнтрысітэт (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка) | 0006703 |
6 | 35-42 | Аргумэнт пэрыцэнтра ў градусах | 130.5360 |
7 | 44-51 | Сярэдняя анамалія ў градусах | 325.0288 |
8 | 53-63 | Частасьць абегаў [віток/дзень] | 15.72125391 |
9 | 64-68 | Нумар вітка на момант эпохі | 56353 |
10 | 69-69 | Кантрольная сума па модулі 10 | 7 |
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Trackingprogramme und TLE-Quellen (анг.)
- Models for Propagation of NORAD Element Sets (анг.)
- NASA: Definition of Two-line Element Set Coordinate System (анг.)
- NASA Human Space Flight: Real Time Data, ISS Trajectory Data (анг.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |