Sui generis
Sui generis (сўі генэрыс; літ. своеасаблівы, адзіны ў сваім родзе) — лацінскі выраз, які азначае ўнікальнасьць зьявы, якая, нягледзячы на наяўнасьць вядомага падабенства зь іншымі падобнымі канструкцыі, увогуле, ня мае прэцэдэнтаў. Унікальнасьць любога з выпадкаў «sui generis» часта становіцца прадметам працяглых спрэчак. Выраз ужываецца ўжываецца у філязофскіх, прававых, палітычных і іншых пытаньнях.
Прыклады
рэдагаваць- ЗША і шэраг краін НАТО настойваюць, што набыцьцё Косавам незалежнасьці стала вынікам унікальнага зьбегу абставінаў (sui generis), з-за чаго не зьяўляецца прэцэдэнтам у адносінах да сытуацыі ў Паўднёвай Асэтыі, Абхазіі і ПМР. Меркаваньне пра ўнікальнасьць сытуацыі ў Косава не падзяляюць Расея, Сэрбія, Гішпанія, КНР і іншыя краіны.
- Унікальны прававы статус (sui generis) у складзе Францыі мае Новая Каледонія. Іншыя былыя калёніі Францыі зьяўляюцца заморскімі дэпартамэнтамі. Новай Каледоніі ж нададзенае права правесьці рэфэрэндум па пытаньні незалежнасьць паміж 2014 і 2018 гадамі, які і вырашыць яе далейшы статус.