Starstreak (ПЗРК)
Старстрык (па-ангельску: Starstreak, [’sta:stri:k], зорны сьлед) — брытанскі перанасны зянітна-ракетны комплекс, прызначаны для паразы нізкалётных верталётаў і самалётаў. Яго таксама абазначаюць Starstreak HVM (скар. па-ангельску: High Velocity Missile — высокахуткасная ракета). У 1997 годзе прыняты на ўзбраеньне брытанскай арміі. Пазыцыянуецца вытворцам як шматмэтавы комплекс.
Starstreak | |
---|---|
ракета Starstreak на выставе Africa Aerospace & Defence, верасень 2006 году. | |
Тып | ПЗРК |
Краіна паходжаньня | Вялікабрытанія |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | з 1997 дасюль |
Гісторыя вытворчасьці | |
Дата стварэньня | 1980-я |
Вытворца | Thales Air Defence |
Вытворчасьць | з 1997 |
Адзінак створана | 7000 |
Пасьля пуску і разгону ракеты да хуткасьцяў больш за 3 Махаў, адбываецца адзьдзяленьне трох суббаепрыпасаў якія наводзяцца далей па прынцыпе названаму «лазэрная сьцежка» (паўаўтаматычнае каманднае навядзеньне па лазэрнаму праменю, што таксама называецца «асядланы прамень», за мяжой пазначаецца як SACLOS beam-riding). Выкарыстаньне ў баявой частцы трох кінэтычных вальфрамавых субэлемэнтаў, кожны з якіх мае сваю асколачную баявую частку, павялічвае верагоднасьць пасьпяховай паразы цэлі.
Тактычна-тэхнічныя характарыстыкі
рэдагаваць- Даўжыня ракеты: 1,39 м
- Дыямэтр корпусу: 0,13 м
- Размах крыла: 0,27 м
- Маса ракеты: 14 кг[1]
- Максымальная хуткасьць: ~3,5 M
- Далёкасьць дзейнасьці: 1500-5500 м[2] (до 6000+ м[1])
- Час палёту: 8 сек.[2]
- Вышыня дасягальных цэляў: 5000 м[3]
- Баявая частка: тры пранікальных вальфрамавых субэлемэнты (т.зв. «дроцікі») якія маюць па аскепкавай БЧ
- Маса субэлемэнту: ~0,9 кг
Эксплюатацыя
рэдагаваць-
- LML — 135 сыстэм
- SP HVM — 150 сыстэм (прыблізна)
- ПАР
- LML — 8 сыстэм
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Starstreak High Velocity Missile (HVM). Рекламный проспект. Thales. Праверана 2011-12-07 г. Архіўная копія ад 2012-03-15 г.
- ^ а б Starstreak High Velocity Missile (анг.). Оф. сайт братанскай армііи. Праверана 2011-12-07 г. Архіўная копія ад 2012-03-15 г.
- ^ Starstreak. Рэклямны ролік (анг.). Thales. Архіўная копія ад 2006-11-24 г.