SpaceX Starship
Starship — пілятаваны касьмічны карабель новага пакаленьня, які распрацоўваецца прыватнай амэрыканскай кампаніяй SpaceX[1]. Starship разьлічаны на вывад на нізкую арбіту больш за 100 тонаў карыснай вагі.
У межах праекту Starship SpaceX таксама распрацоўвае звышцяжкія ракету-носьбіт Super Heavy для запуску карабля на нізкую калязямную арбіту зь зямлі і «танкер» на падставе Starship для яго дазапраўкі на арбіце для місій у далёкі космас.
Па словах CEO і галоўнага інжынэра SpaceX Ілана Маска, Starship ў будучыні заменіць Falcon 9 і Falcon Heavy, грузавы і пілятуемы Dragon V2.
Мэтай кампаніі SpaceX зьяўляецца запуск Starship: на Марс з грузам — у 2022 годзе, за якім адбудзецца пілятуемы палёт у 2024 годзе[1].
30 красавіка 2020 NASA ў рамках праграмы «Артэміда» абрала SpaceX ў ліку аднаго з трох падрадчыкаў для праектаваньня і распрацоўкі сыстэм высадкі людзей на Месяц у 2024 годзе[2]. Праграма прадугледжвае частковае спансаваньне праекту з мэтай стварэньня месяцовай вэрсіі карабля Starship, здольнага перавозіць экіпаж зь нізкай калязямной арбіты да месяцовай арбітальнай станцыі Gateway і паміж станцыяй і паверхняй Месяца[3].
Будаўніцтва і тэставаньне прататыпаў карабля вырабляецца на прыватным касмадроме SpaceX ў Бока-Чыка.
Выпрабаваньні
рэдагавацьАмэрыканская карпарацыя SpaceX заявіла 6 жніўня 2020 году, што правяла пасьпяховыя лётныя выпрабаваньні прататыпу другой ступені ракеты-носьбіта Starship. Пуск прайшоў на палігоне ў Тэхасе, трансьляцыя вялася на Ютуб-канале NASASpaceFlight. Падчас выпрабаваньняў прататып падняўся на 150 мэтраў, перамясьціўся ўбок і зьдзейсьніў мяккую пасадку на зададзеную частку выпрабавальнай пляцоўкі[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Jeff Foust (2017-09-29) Musk unveils revised version of giant interplanetary launch system
- ^ NASA Names Companies to Develop Human Landers for Artemis Moon Missions
- ^ Erin Mahoney (2020-05-01) NASA Selects Blue Origin, Dynetics, SpaceX for Artemis Human Landers
- ^ SpaceX правяла першыя выпрабаваньні ракеты для калянізацыі Марса, Радыё Свабода, 5-08-2020
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |