Samsas Traum
Samsas Traum (Замзас Траўм) — нямецкі гурт, які выкарыстоўвае элемэнты розных музычных стыляў. Цэнтральная фігура гурту — Аляксандр Каштэ, які зьяўляецца аўтарам усіх кампазыцыяў Samsas Traum.
Samsas Traum | |
Гады | з 1996 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Марбург, Нямеччына |
Мова | нямецкая, ангельская |
Жанр | Дарк-мэтал, Сымфонік-мэтал, Neue Deutsche Härte, Готык-мэтал, Дарквэйв, Індастрыял-мэтал |
Выдавец | Trisol Music Group |
Удзельнікі | Аляксандр Каштэ Міхаэль Бэк Лука Прынчота |
Былыя ўдзельнікі | Даніэль Шродэр Майкл Пухала |
samsas-traum.info |
Гісторыя гурту
рэдагавацьУ 1996 годзе Аляксандр Каштэ самастойна выпусьціў дэма-касету Nostalgische Atavismen («Перажыткі настальгіі»). Толькі праз тры гады, у сакавіку 1999 году, гурту ўдалося падпісаць кантракт зь вядомым darkstage-лэйблам Trisol Music Group і выпусьціць першы студыйны альбом.
Назва Samsas Traum («Сон Замзы») зьяўляецца адсылкай да пэрсанажа Грэгара Замзы з апавяданьня «Ператварэньне» Франца Кафкі, алюзіі на творчасьць якога можна сустрэць у шматлікіх кампазыцыях Samsas Traum.
Удзельнікі
рэдагавацьДыскаграфія
рэдагавацьДэма-касеты
рэдагаваць- Kazanian «Die Drei Mütter» / Samsas Traum «Nostalgische Atavismen»; 1996)
- Homerecordings («Хатнія запісы»; 1996)
- Elite («Эліта»; 1998)
- Einblick in ein elitäres Debüt-Album («Азнаямленьне з элітарным дэбютным альбомам»; 1998)
Студыйныя альбомы
рэдагаваць- Die Liebe Gottes — Eine märchenhafte Black Metal-Operette («Каханьне Бога — Казачная блэк-мэтал аперэта»; 1999; Trinity)
- Oh Luna Mein («О, мой месяц»; 2000; Trisol)
- Utopia («Утопя»; 2001; Trisol)
- Tineoidea oder: Die Folgen einer Nacht — Eine Gothicoper in Blut-Moll («Мытылькі або: Падзеі адной ночы — Готык-опэра ў кроў-міноры»; 2003; Trisol[1]
- a.Ura und das Schnecken.Haus («а. Ура й хатка.сьлімака»; 2004; Trisol; 2 CD)[2]
- Heiliges Herz — Das Schwert deiner Sonne («Сьвяшчэннае сэрца — меч твайго сонца»; 2007; Trisol; 2 CD)
- Wenn schwarzer Regen («Калі чорны дождж»; 2007; Trisol; 2 CD)
- 13 Jahre Lang Dagegen — Anti Bis Zum Tod; 2009; Trisol)
- Anleitung Zum Totsein; 2011; |Trisol)
Сынглы, міні-альбомы й рэмікс-альбомы
рэдагаваць- Nostalgia («Настальгія»; 2001; Trisol) — кампіляцыя з дэма-матар′ялаў
- Ipsissima Verba (літаральна «Тыя самыя словы»; 2002; Trisol)
- Arachnoidea oder: Von Babalon, Scheiterhaufen und Zerstörungswut — Eine Apokalypse in 23 Tagen («Павукі або: аб Бабілёне, вогнішчах для спаленьня й празе да разбурэньня — Апакаліпсыс у 23 днях»; 2003; |Trisol) — альбом рэміксаў на кампазыцыі з Tineoidea
- Endstation.Eden («Канчатковая станцыя Эдэм»; 2004; Trisol)
- Einer gegen Alle («Адзін супроць усіх»; 2005; Trisol)
- Die Liebe Gottes — Re-release («Каханьне Бога — перавыданьне» 2006; Trisol)
- Oh Luna mein — Re-release («О, мой месяц — перавыданьне» 2006; Trisol)
- Utopia — Re-release («Утопія — перавыданьне» 2006; Trisol)
- Tineoidea — Re-release («Матылькі — перавыданьне» 2006; Trisol)
- Anleitung Zum Totsein; 2CD 2011; Trisol) (Limited Edition,3000 copies)
DVD-выданьні
рэдагаваць- Einer gegen Alle («Адзін супроць усіх»; 2005; Trisol) — сумеснае выданьне зь Weena Morloch, якое ўключае канцэртны DVD Samsas Traum, DVD Weena Morloch, CD-дыск з рэміксамі на a.Ura und das Schnecken.Haus і раней не выходзілы CD Weena Morloch
- Vernunft Ist Nichts, Gefühl ist Alles(Limited Edition)3CD + DVD; 2010; Trisol) (Limited Edition,3000 copies)