Rindfleischetikettierungsüberwachungsaufgabenübertragungsgesetz

Rindfleischetikettierungsüberwachungsaufgabenübertragungsgesetz — найдаўжэйшае афіцыйнаўжыванае слова нямецкай мовы. Мае 63 літары і зьяўляецца прыкладам амаль неабмежаванага словаўтварэньня шляхам складаньня назоўнікаў у нямецкай мове.

У 1999 парлямэнт нямецкай фэдэральнай зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія разглядаў праект закону пад назвай Rinderkennungs- und Rindfleischetikettierungsüberwachungsaufgabenübertragungsgesetz (скарочана: RflEttÜAÜG), што перакладаецца як «закон аб ідэнтыфікацыі кароваў і перадачы абавязкаў па кантролі маркіроўкі ялавічыны». Назва вымаўляецца: [рындэркеннунґс- унд рындфляйшэтыкетырунґс–юбэрвахунґсаўфґабэн–юбэртраґунґсґезэц].

Таварыства нямецкай мовы (па-нямецку: Gesellschaft für deutsche Sprache) прапаноўвала гэтае слова ў якасьці «Слова году», але словам 1999 году было абранае «Millennium».

Глядзіце таксама

рэдагаваць