Pur:Pur — украінскі індзі-поп гурт зь места Харкаў.

«Pur:Pur»
Гады 2008 — цяперашні час
Краіна
Месца ўтварэньня Сьцяг Украіны Украіна, Харкаў
Мова украінская, расейская, ангельская
Жанр індзі, лаўнж
Удзельнікі Ната Сьмірына
Яўген Жэбко
Станіслаў Конанаў
purpurmusic.com

Гурт хутка зрабіўся папулярным дзякуючы павольнаму, лёгкаму й мэлядычнаму гучаньню[1], таксама праз пашырэньне сваіх запісаў у сеціве. Пачынаўся як акустычнае трыё зь філязофіяю «мінімум сродкаў — максымум рознанапрамкавага гучаньня», так жа выйшаў другі альбом, стаўшы глебаю для экспэрымэнтаў. Гурт прымаў удзел у фэстах «Аксамітавы сезон»[1]«ВДОХ», «Мамакабо», «Джаз-Кактэбэль», «Гогаль-фэст», «Усадьба-джаз».

Гісторыя

рэдагаваць
  Вонкавыя мэдыяфайлы
Выявы
  Гурт Pur:Pur
Аўдыёфайлы
  Другі альбом гурту разьмешчаны тут
Відэафайлы
  Відэа-кліп на песьню «Me is»

Гурт заснаваны ў лютым 2008 году, калі Ната Сьмірына й Яўген Жэбко запампавалі на YouTube сваё першае відэа на песьню «Me is». Пасьля гэтага гурт запрасілі выступаць на фэсьце «ВДОХ». Пад час выступу гурт ператварыўся ў трыё, дадаўшы да свайго складу гітарыста Станіслава Конанава.

14 лютага 2010 году гурт выклаў у сеціва свой дэбютны альбом «Pure». Усе песьні альбому англамоўныя.

У чэрвені 2010 году зьявіўся новы альбом гурту «Understandable», які меў песьні на расейскай мове й адну на ўкраінскай.

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • 2010 — Pure
  • 2010 — Understandable
  • 2011 — Papercuts (EP)
  • 2013 — Nevertheless
  • 2013 — Медведь (сингл)
  • 2015 — Просто так (EP)

Асноўны склад

рэдагаваць
  • Ната Сьмірына — сьпеў, аўтарка тэкстаў
  • Яўген Жэбко — гітара
  • Станіслаў Конанаў — гітара

Запрошаныя музыкі

рэдагаваць
  • Іван Кандратаў — бас-гітара
  • Дзьмітро Зінчанка — пэркусія, бубны
  1. ^ а б Скажыце, дзе ў вас «Можна»?..(недаступная спасылка)// «Новы час», 16 верасьня 2010