Preply (па-беларуску: Прэплі) — гэта вэб- і мабільная аплікацыя для вывучэньня моваў й плятформа для электроннага навучаньня. Кампанія знаходзіцца ў ЗША й мае супрацоўнікаў у 30 краінах Эўропы, Паўночнае Амэрыкі, Паўднёвае Амэрыкі, Афрыкі й Азіі. Preply мае 400 супрацоўнікаў 58 розных нацыянальнасьцяў[1][2][3].

Па стане на 2022 год Preply аб’ядноўвае больш за 140 000 тутараў, якія выкладаюць 50 моваў з 203 краінаў сьвету[1][4].

Гісторыя

рэдагаваць

Кампанія была заснавана ў 2012 годзе ўкраінскімі прадпрымальнікамі Кірылам Бігаем, Зьмітром Валошыным і Сержам Лук’янавым. Вэб-сайт preply.com быў адноўлены ў лістападзе 2013 году з акцэнтам на анлайн-вывучэньне мовы[5].

Па стане на верасень 2021 году праграма атрымала 50,6 мільёнаў даляраў інвэстыцыяў у агульнай складанасьці 8 раўндаў фінансаваньня[6].

У ліпені 2022 году Preply прыцягнула дадатковыя 50 мільёнаў даляраў інвэстыцыяў[7].