Panzerhaubitze 2000
Panzerhaubitze 2000 (PzH 2000) — нямецкая самаходная артылерыйская ўстаноўка (САЎ), распрацаваная кампаніяй Krauss-Maffei Wegmann у 1998 годзе.
Panzerhaubitze 2000 | |
---|---|
Выкарыстаньне падчас апэрацыі ва Аўганістане | |
Тып | САЎ |
Краіна паходжаньня | Нямеччына |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | з 1998 году |
Войны | Вайна ў Афганістане Расейска-ўкраінская вайна |
Гісторыя вытворчасьці | |
Дата стварэньня | 1996 |
Кошт адзінкі | $4.5 млн |
Вытворчасьць | з 1998 году |
Характарыстыкі | |
Вага | 55,3 тон |
Даўжыня | 11,7 м |
Даўжыня | ствол: 8,06 м (52 калібру) |
Шырыня | 3,6 м |
Вышыня | 3,1 м |
Дыямэтар | 301 мм (ракета) |
Экіпаж | 5 (камандзір, кіроўца, стралок, 2 зараджальніка) |
Асноўнае ўзбраеньне | Гармата Рэйнмэтал 155 мм L52 (60 снарадаў) |
Дадатковае ўзбраеньне | Кулямёт Рэйнмэтал MG3 7.62 мм |
Рухавік | MTU 881 Ka-500 1000 л.с. |
Хуткасьць | 67 км/г |
Сыстэма кіраваньня | пульт |
Абсталявана 155 мм гарматай даўжынёй у 52 калібру, сыстэмай навігацыі, аўтаматызаванай сыстэмай кіраваньня агнём, ручной сыстэмай зарадкі з боекамплектам у 60 снарадаў і 228 модульных кідальных зарадаў, сыстэмай выяўленьня ўзгараньня і аўтаматычнага пажаратушэньня, сыстэмай абароны ад ЗМЗ. Таксама маецца магчымасьць ўсталёўваць блёкі падвешанай дынамічнай абароны на дах і бакі вежы. PzH 2000 здольная выпускаць тры снарады за дзевяць сэкунд ці дзесяць за 56 сэкунд на далёкасьць да 30 км. Гаўбіцы належыць сусьветны рэкорд — на палігоне ў Паўднёвай Афрыцы яна стрэліла на 56 км снарадам V-LAP (актыўна-рэактыўны снарад з палепшанай аэрадынамікай)[1].
Распрацоўка
рэдагавацьПраца над САЎ пачалася ў 1986 ў каапэрацыі Італіі, Вялікабрытаніі і Нямеччыны, пасьля таго як быў зачынены праект іх САЎ PzH 155-1 (SP70) з-за праблем надзейнасьці. Удалыя знаходкі з гэтай САЎ былі перанесены ў PzH 2000, у прыватнасьці SP70 ўжо мела большасьць мэханікі стральбы PzH 2000, уключаючы «агнявы налёт».
Але трэба было ліквідаваць невырашальныя дэфэкты папярэдняга праекту ў галіне нізкай надзейнасьці. Бакі прыйшлі да высновы, што адной з памылак быў выбар недастатковага надзейнага шасі і патрабуецца выкарыстоўваць больш уніфікацыі з праверанай практыкай шасі ад танка Леапард, а не асобныя тэхнічныя рашэньні. Бакі падпісалі Joint Ballistics Memorandum of Understanding (JBMOU) для распрацоўкі САЎ з даўжынёй ствала 52 для замены састарэлай артылерыі з даўжыней ствала 39 калібру, але з ўзаемазамяняльнасьцю са старымі снарадамі. Нямеччына абвясьціла тэндэр па дапрацоўцы САУ згодна JBMOU. Пераможцам тэндэру стала кампанія Wegmann зь якой падпісалі кантракт у 1996 годзе на 185 асобнікаў САЎУ з пашырэньнем закупкі да 410 адзінак для Бундэсвэру, калі САЎ будзе прызнаная пасьпяховай[2]. На практыцы Бундэсвэр закупіў 121 асобнік САЎ.
Апісаньне канструкцыі
рэдагавацьСамаходная гармата-гаўбіца PzH-2000 уяўляе сабой гармату закрытага тыпу на гусенічным шасі, пабудаваным на базе вузлоў і агрэгатаў танку «Леапард-2». Маторна-трансмісыйнае аддзяленьне і аддзяленьне кіраваньня разьмешчаны ў пярэдняй частцы корпуса (месца мэханіка-кіроўцы знаходзіцца справа), а баявое аддзяленьне і аддзяленьне для захоўваньня боепрыпасаў — у цэнтральнай і кармавой частках корпусу і вежы.
Абсталяваны дульным тормазам і эжэктарам ствол гарматы з наразным каналам мае даўжыню 52 калібру і зарадную камэру, адпавядае нормам НАТА. Клінавы затвор, які зьдзяйсьняе рух у вэртыкальнай плоскасьці (адкрываецца ўверх), — паўаўтаматычны (аўтаматыка адкрывае затвор пасьля стрэлу і закрывае яго пасьля падачы снарадаў і зарадаў). Усярэдзіне затвору разьмешчаны магазын для капсульных трубак (на 30 штук).
Канструкцыя вежы дазваляе мяняць ствол без неабходнасьці яе дэмантажу.
Таўшчыня брані вежы забясьпечвае абарону экіпажу ад куль стралковай зброі калібру да 14,5 мм) і аскепкаў артылерыйскіх снарадаў. Самаходка абсталявана сыстэмай абароны ад зброі масавага зьнішчэньня, разьмешчанымі ў маторным адсеку сыстэмамі папярэджаньня аб пажары і пажаратушэньня, сыстэмай вэнтыляцыі, камбінаваным прыцэлам (дзённага і начнога дзеяньня) з лазэрным далёкамэрам, а таксама рэактыўнай бранёю, якія засьцерагаюць ад узьдзеяньня касэтных снарадаў. Кампутэрная сыстэма кіраваньня агнём дазваляе экіпажу хутка адкрываць агонь як самастойна, так і ва ўзаемадзеяньні з батарэйным (дывізіённым) пунктам камандаваньня і кіраваньня агнём.
Батарэі установак PzH-2000 трэба 120 сэкунд для таго, каб быць гатовай да адкрыцьця агню пасьля пераходу з паходнага становішча ў баявое, правесьці 8 артылерыйскіх залпаў, вярнуцца ў паходнае становішча і пакінуць агнявую пазыцыю.
Дадатковае ўзбраеньне складаецца з 7,62-мм кулямёту MG-3 і васьмі гранатамётаў для адстрэлу дымавых гранат (2х4). На борце машыны перавозяцца 60 артылерыйскіх снарадаў, 48 поўных кідальных зарадаў (шасьцісэгментных), 2000 патронаў для кулямёта і 8 гранат для гранатамёта.
Для стральбы выкарыстоўваюцца стандартныя ў войсках краін НАТА стрэлы паасобнай зарадкі. На PzH-2000 усталяваны 8-цыліндравы дызэльны рухавік з турбонаддувам МТ881 Ка 500 магутнасьцю 736 кВт (вытворчасьці нямецкай фірмы MTU), а таксама трансьмісійны HSWL-284C (фірмы RENK), што забясьпечвае чатыры перадачы для руху наперад і адну — назад. Індывідуальная падвеска зьмяшчае 14 тарсіёнаў разам з балянсірамі і гідраўлічнымі амартызатарамі.
Прызначэньне
рэдагавацьPzH 2000 добра падыходзіць для сучаснай канцэпцыі вайны — з вялікай адлегласьці накрыць праціўніка адным залпам і хутка пакінуць пазыцыі. Накрыць цэль без прыстрэлачных стрэлаў дапамагае аўтаматызаваная сыстэма кіраваньня агнём, якая наводзіць адразу ўсю батарэю. PzH 2000 здольная выпускаць тры снарада за 9 сэкунд або 10 за 56 сэкунд. Далей тэмп складае ад 10 да 13 стрэлаў у хвіліну ў залежнасьці ад нагрэву ствала.
Далёкасьць стральбы стандартным натаўскім снарадам L15A2 — 30 км PzH 2000 належыць і сусьветны рэкорд сярод гаўбіц калібру 155 мм. На палігоне ў Паўднёвай Афрыцы яна стрэліла адмыслова распрацаваным снарадам V-LAP вытворчасьці паўднёваафрыканскай фірмы Denel на 56 км. Прычым гэта была не мяжа — далёкасьць вызначалася памерамі палігона.
У Panzerhaubitze ўжытая цікавая тэхналёгія MRSI, сэнс якой зводзіцца да наступнага: робячы траекторыю кожнага наступнага стрэлу больш спадзістай, PzH 2000 можа накрываць цэль адначасова пяцьцю снарадамі. Напрыклад, дывізіён з 24 гаўбіц здольны на працягу двух сэкунд абрынуць на цэль 120 снарадаў.
Галерэя
рэдагаваць-
Галяндзкая гаўбіца вядзе агонь у Аўганістане
-
PzH 2000 Бундэсвэр
-
Галяндзкую PzH 2000 вязуць у Аўганістан.
-
Галяндзкая PzH 2000 абстрэльвае пазыцыі талібаў ў Чуры. 16 червеня 2007 году.
-
PzH 2000 у нямецкай арміі.
-
Боепрыпасы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Clare Fitzgerald (2022-05-16) The PzH 2000 is One of the Most Powerful Artillery Systems Ever Developed Архіўная копія ад 2022-05-17 г.
- ^ Холявский Г. Л. 155-мм самоходная гаубица SP70 // Энциклопедия боевых гусеничных машин, 1919—2000. — ООО «Харвест», 2001. — С. 142—144. — 761 с.