Овэрдрайв

гукавы эфэкт
(Перанакіравана з «Overdrive»)

Овэрдрайв (па-ангельску: Overdrive) — гукавы эфэкт, які дасягаецца скажэньнем сыгналу шляхам яго «мяккага» абмежаваньня па амплітудзе, ці адпаведная прылада.

Прынцып дзеяньня

рэдагаваць

Калі казаць пра прыроду паходжаньня, то овэрдрайв і дысторшэн працуюць па адным фізычным прынцыпе — абмежаваньне сыгналу па амплітудзе. У овэрдрайве гэта абмежаваньне «мяккае», гэта значыць верхавіны сынусоіды абразаюцца ня роўнаю лініяю, а плыўнымі закругленьнямі. У дысторшэн абмежаваньне «цьвёрдае», гэта значыць верхавіны сынусоіды проста роўна абразаюцца.

 
Сінім пазначана «арыгінальная» сынусоіда, жоўтым — овэрдрайв, чырвоным — дысторшэн

З-за «мяккага» абмежаваньня выходны сыгнал пачынае скажацца прапарцыйна ўзроўню ўваходнага сыгналу. Такім чынам, пры выкарыстаньні овэрдрайву для апрацоўкі гітарнага сыгналу можна падкрэсьліць дынаміку гучаньня. У залежнасьці ад сілы ўдару па струнах будзе зьмяняцца скажэньне гітарнага сыгналу, што кардынальна адрозьніваецца ад дысторшэну. Дысторшэн скажае ўваходны сыгнал незалежна ад яго ўзроўню (амплітуды).

 
Гукавая «прымочка»