Мэта-Вікі

(Перанакіравана з «Meta-Wiki»)

Мэта-Ві́кі (анг. Meta-Wiki) — дапаможны вікі-сайт для праектаў Фундацыі «Вікімэдыя».

Мэта-Вікі
Meta-Wiki
Лягатып Meta-Wiki
Тып дапаможны
Даступныя мовы беларуская і 147 іншых[1]
Уладальнік Фундацыя «Вікімэдыя»
Аўтар Джымі Ўэйлз
Пачатак працы 9 лістапада 2001 (23 гады таму)
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя неабавязковая
Прыбытак няма
meta.wikimedia.org

Першапачаткова створаны ў лістападзе 2001 году як па-ангельску: Meta-Wikipedia, у цяперашні час сайт выконвае некалькі розных роляў:

  1. Абмеркаваньне ўсіх праектаў Вікімэдыя, у прыватнасьці абмеркаваньне правіл.
  2. Форум для асабістых эсэ, якія не абавязкова падпарадкоўваюцца НПГ.
  3. Месца для арганізацыі і падрыхтоўкі напаўненьня, для абмеркаваньня міжмоўных праблем.
  4. Месца для каардынацыі распрацоўкі.
  5. Кіраўніцтва па выкарыстаньні MediaWiki (хоць такія кіраўніцтвы зьбіраюцца перанесьці на сайт MediaWiki.org, таксама пабудаваны на прынцыпе вікі).

Мэта-вікі ў цяперашні час служыць адным з галоўных месцаў для абмеркаваньняў вікімэдыстаў (уключаючы вікіпэдыстаў), у ліку іншых сродкаў зносін можна назваць сьпісы рассыланьня, IRC-каналы, старонкі абмеркаваньня пэўных артыкулаў і карыстачоў. Падобна каналам IRC, Мэта-вікі — незалежны і аўтаномны праект, са сваімі ўласнымі правіламі, адрознымі ад правіл моўных разьдзелаў Вікіпэдыі.

Першапачаткова ўсе дыскусіі вяліся на ангельскай мове, але, пасьля мадэрнізацыі рухавіка MediaWiki, Мэта-вікі стала шматмоўным форумам абмеркаваньня, які выкарыстоўваецца усімі моўнымі супольнасьцямі Вікімэдыя.

  1. ^ Галоўная старонка // Мэта-Вікі, 27 кастрычніка 2020 г. Праверана 25 сьнежня 2020 г.