MAŤO

чэхаславацкі 8-бітны пэрсанальны кампутар
(Перанакіравана з «Maťo»)

MAŤO (па-беларуску: МА́ЦЁМацьвей) — 8-бітны чэхаславацкі пэрсанальны кампутар, які выпускаўся з 1989 року ў Завадцы над Гронам.

MAŤO
Тып 8-бітны пэрсанальны кампутар, сумяшчальны з PMD 85
Распрацоўнік Strojsmalt Pohorelá
  • Іван Урда
  • Штэфан Шэўчык
Вытворца Дзяржаўнае прадпрыемства Завадка над Гронам, ЧССР
Дата выхаду 1989
Сканчэньне падтрымкі 1992
Прададзена к. 5500
Апэрацыйная сыстэма
  • дэбагер машыннага коду
  • BASIC-G
Цэнтральны працэсар MHB8080A @ 2048 МГц
Аб’ём памяці
Зьменны носьбіт аўдыёкасэта
Дысплэй вонкавы тэлевізар
Графіка
Гук 1-бітавы канал, убудаваны дынамік
Спосаб уводу убудаваная 55-клявішная клявіятура
Лучнасьць
  • TV-выхад
  • уваход/выхад на магнітафон
  • сыстэмная шына
Памеры 300×192×67 мм
Маса 1,6 кг

Асновай для вырабу MAŤO стаў кампутар PMD 85 вытворчасьці браціслаўскага заводу Тэслы, але трэба было стварыць як найтаньнейшы кампутар з айчынных складнікаў для навучаньня дзяцей у пачатковай школе. Дзеля яшчэ меншай цаны прадаваўся ў выглядзе канструктара для самастойнай зборкі частак клявіятуры.

Зьмяншэньня цаны дабіваліся абмежаваньнем сумяшчальнасьці з арыгінальным PMD 85. Цалкам падтрымліваліся толькі сыстэмныя выклікі АС «Monitor» і праграмы на BASIC. Для запуску арыгінальных праграмаў PMD 85 стварылі канвэртар, які счытваў праграму і запісваў яе на магнітафонную стужку ўжо ва ўласным фармаце. Дзякуючы даданьню новай клявішы CNT здолелі зьменшыць колькасьць клявішаў да 55-ці.

Пазьней у MAŤO ўбудавалі пастаянную памяць, якая замест BASIC захоўвала некалькі мадыфікаваных простых гульняў з PMD 85. Акрамя таго, да вытворчасьці рыхтавалася і кампутарная сетка з 15+1 кампутараў MAŤO пад кіраваньнем канцэнтратара на базе 8748(d), якая злучалася магнітафонным інтэрфэйсам на хуткасьці 150 кб/с з рэзыдэнтнай сеткавай апэрацыйнай сыстэмай у неўжываным разьдзеле сыстэмнай пастаяннай памяць.

Тым ня менш, адсутнасьць поўнай сумяшчальнасьці з PMD 85 выракла мадэль на камэрцыйны правал. Выраблена каля 5500 штук. Вытворчасьць скончаная ў 1992 року.

Характарыстыкі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць