MAŤO
MAŤO (па-беларуску: МА́ЦЁ — Мацьвей) — 8-бітны чэхаславацкі пэрсанальны кампутар, які выпускаўся з 1989 року ў Завадцы над Гронам.
MAŤO | |
Тып | 8-бітны пэрсанальны кампутар, сумяшчальны з PMD 85 |
---|---|
Распрацоўнік | Strojsmalt Pohorelá
|
Вытворца | Дзяржаўнае прадпрыемства Завадка над Гронам, ЧССР |
Дата выхаду | 1989 |
Сканчэньне падтрымкі | 1992 |
Прададзена | к. 5500 |
Апэрацыйная сыстэма |
|
Цэнтральны працэсар | MHB8080A @ 2048 МГц |
Аб’ём памяці | |
Зьменны носьбіт | аўдыёкасэта |
Дысплэй | вонкавы тэлевізар |
Графіка |
|
Гук | 1-бітавы канал, убудаваны дынамік |
Спосаб уводу | убудаваная 55-клявішная клявіятура |
Лучнасьць |
|
Памеры | 300×192×67 мм |
Маса | 1,6 кг |
Асновай для вырабу MAŤO стаў кампутар PMD 85 вытворчасьці браціслаўскага заводу Тэслы, але трэба было стварыць як найтаньнейшы кампутар з айчынных складнікаў для навучаньня дзяцей у пачатковай школе. Дзеля яшчэ меншай цаны прадаваўся ў выглядзе канструктара для самастойнай зборкі частак клявіятуры.
Зьмяншэньня цаны дабіваліся абмежаваньнем сумяшчальнасьці з арыгінальным PMD 85. Цалкам падтрымліваліся толькі сыстэмныя выклікі АС «Monitor» і праграмы на BASIC. Для запуску арыгінальных праграмаў PMD 85 стварылі канвэртар, які счытваў праграму і запісваў яе на магнітафонную стужку ўжо ва ўласным фармаце. Дзякуючы даданьню новай клявішы CNT здолелі зьменшыць колькасьць клявішаў да 55-ці.
Пазьней у MAŤO ўбудавалі пастаянную памяць, якая замест BASIC захоўвала некалькі мадыфікаваных простых гульняў з PMD 85. Акрамя таго, да вытворчасьці рыхтавалася і кампутарная сетка з 15+1 кампутараў MAŤO пад кіраваньнем канцэнтратара на базе 8748(d), якая злучалася магнітафонным інтэрфэйсам на хуткасьці 150 кб/с з рэзыдэнтнай сеткавай апэрацыйнай сыстэмай у неўжываным разьдзеле сыстэмнай пастаяннай памяць.
Тым ня менш, адсутнасьць поўнай сумяшчальнасьці з PMD 85 выракла мадэль на камэрцыйны правал. Выраблена каля 5500 штук. Вытворчасьць скончаная ў 1992 року.
Характарыстыкі
рэдагаваць- Працэсар MHB8080A 2048 МГц
- RAM: 48 КБ
- ROM: 16 КБ
- апэрацыйная сыстэма і ўбудаваны BASIC-G(d) альбо простыя гульні з PMD 85
- запіс праграмаў на стандарты касэтны магнітафон
- манахромны вывад на тэлевізар
- разьдзяленьня дысплэю 288×256 піксэляў
- убудаваны блёк сілкаваньня
- выведзеная сыстэмная плата, да якой можна было падключаць арыгінальную інтэрфэйсную плату альбо модуль ROM ад PMD 85
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інфармацыя на бачыне пра кампутары PMD 85 (славацк.)
- Схема кампутара (чэс.)
- Кампутар Maťo — клон PMD (славацк.)