Kaltherzig
Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
Kaltherzig — беларускі музычны праект з Менску. Грае ў сынт-гатычным кірунку.
Гісторыя
рэдагавацьKaltherzig у 2007 пачынаўся, як one-man праект (тады яшчэ пад назовай KAlt). Заснавальнікам гурта зьяўляецца Alexander Krupp, вядомы, як лідэр першага беларускага гурта Saudade, які выконваў музыку ў стылі love-metal.
KAlt
рэдагавацьПраз год пасьля заснаваньня да праекта далучылася вакалістка JadFeel. Пры яе удзеле была запісана першая прома-плытка «Sip The Entity» (жнівень 2008), а таксама рэалізаваны першыя жывыя выступы праекта на буйнейшым на прасторах СНД штогадовым фэстывалі цёмнай культуры «Чорна Рада: Дзеці ночы» ў Кіеве ды легендарным пецярбургскім клюбе Арктыка. Але супрацоўніцтва з JadFeel было нядоўгім. На зьмену ёй прыйшла Alice з Гомля — праект з таго часу быў геаграфічна раскіданы. У такім складзе дуэта гурт і запомніўся слухачам. Першым вынікам гэтага супрацоўніцтва быў падвойны інтэрнэт сынгл «Separated». Дзе прысутнічае першая беларускамоўная песьня гурта пад назвай «Distant Love».
Kaltherzig
рэдагаваць2010 год пачаўся для праекта папаўненьнем складу. Да праекта далучылася Nika Noname, дагэтуль ня меўшая ніякага дачыненьня да гатычнай субкультуры і спяваўшая ў асноўным у рознага кшталту R'n'B праектах. Гэта дадало гучаньню праекта новых адценьняў і дынамікі. Акурат пасьля гэтага, у траўні праект вымушаны быў зьмяніць назову. Падчас перамоваў з лэйблам высьветлілася, што гурт з такой самай назовай ужо існуе ў Нямеччыне. З усіх варыянтаў была абрана зьмена назовы. У выніку з KAlt гурт ператварыўся ў Kaltherzig. Улетку было абвешчана аб пачатку супрацоўніцтва зь нямецкім лэйблам «Batleth' Records». На якім у красавіку 2011 быў выдадзены дэбютны паўнафарматны альбум «The First Cold», куды ўвайшлі перазапісаныя песьні з раньняй творчасьці праекта, а таксама некалькі невыдадзеных ды новых песень. У верасьні таго ж года выйшаў інтэрнэт рэліз пад назвай «Dead/Angels», дзе апроч дзьвюх арыгінальных кампазыцый было некалькі рэміксаў ад польскіх Lily Of The Valley і Controlled Collapse, швэдзкага Waves Under Water, а таксама летувіскага Mirrors Of Mind. Дадзены сынгл вылучыўся тым, што ў адрозьненьні ад мінулых, дзе аўтарам усяго матэрыяла зьяўляўся Alexander Krupp, аўтарам тэксту песьні «Angels» стала Nika Noname.
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбумы
рэдагаваць- The First Cold (2011)
Сынглы, EP
рэдагаваць- Sip The Entity (2008, EP)
- Separated (2009, падвойны інтэрнэт-сынгл)
- Dead/Angels (2011, інтэрнэт-сынгл)
Удзел у складанках
рэдагаваць- Shadow Places: Selected tracks from the darker side (2010) — «Cross the Night»
- Shadow Places 2: Halflights (2011) — «Angels»
- An Inner Holiday — 2 (2011) — «Dead»
Рэміксы
рэдагаваць- Mirrors Of Mind — Dellamorte Dellamore — «Dellamorte Dellamore», EP
- Lily Of The Valley — Recognize — «Recognize», сынгл
- Riddle — Страсть — «Страсть», EP
Удзельнікі
рэдагаваць- Alexander Krupp: сьпеў, музыка, лірыка, сэмплінг/праграмінг
- Alice: сьпеў — (2009 — ..)
- Nika Noname: сьпеў, лірыка (2010 — ..)
Былыя ўдзельнікі
рэдагаваць- JadFeel: сьпеў — (2008)