Jeopardy!
«Jeopardy!» (па-беларуску: Небясьпека!) — амэрыканская тэлевізійная гульня, прыдуманая мэдыямагнатам Мэрвам Грыфінам. Удзельнікі перадачы дэманструюць эрудыцыю, атрымліваючы падказкі віктарыны ў форме адказаў і фармулюючы на іх уласныя адказы ў форме пытаньняў. Першы выпуск «Небясьпекі!» выйшаў на экраны NBC 30 сакавіка 1964 року.
Jeopardy! | |
Жанр | тэлегульня |
---|---|
Аўтар | Мэрв Грыфін |
Рэжысэр | Кевін Макарці (з 1992) |
Вытворчасьць | Sony Pictures Television |
Вядоўца | Кен Джэнінгс і Маім Бялік (па чарзе,з 2021) |
Апавядальнік | Джоні Гілбэрт (з 1984) |
Кампазытар | Мэрв Грыфін (з 1984) |
Краіна вытворчасьці | ЗША |
Мова | ангельская |
Вытворчасьць | |
Выканаўчы прадусар | Гары Фрыдман (з 1999) |
Працягласьць | 22—26 хв. |
Трансьляцыя | |
Канал | сындыкат (з 1984) |
Фармат кадра | 1080i (HDTV, з 2006) |
Фармат гуку | стэрэа |
Пэрыяд трансьляцыі | з 30 сакавіка 1964 (60 гадоў таму) |
Храналёгія | |
Падобныя перадачы | Свая гульня |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт |
З 10 верасня 1984 года дыктар - Джоні Гілберт. З 10 верасня 1984 года да шоу, знятых 29 кастрычніка 2020 года (апошні эпізод выйшаў у эфір 8 студзеня 2021 года), вядучым быў Алекс Трэбек. Пасля смерці Трэбека 8 лістапада 2020 года сем тыдняў эпізодаў, якія былі запісаныя да яго смерці, працягваліся ў эфіры; вытворчасць аднавілася 30 лістапада 2020 года (першыя шоу выйшлі ў эфір 11 студзеня 2021 года) з чэмпіёнам з 74 гульнямі Кенам Джэнінгсам, які прымаў сем тыдняў, а затым выканаўчы прадзюсар Майкл Г. Рычардс на працягу двух тыдняў, а розныя вядучыя выконвалі абавязкі кожныя два тыдні да ліпеня 2021 года, калі гаспадары пачалі выконваць абавязкі на працягу аднаго тыдня кожны.
Першапачаткова Рычардс быў прызначаны вядучым 11 жніўня 2021 года і запісаў на стужку першы тыдзень 38 серый, якія выйшлі ў эфір з 13 па 17 верасня 2021 года, але быў звольнены пасля аднаго дня запісу з-за праблем са сваім мінулым у RTL Group. Маім Бялік, пачарговы вядучы ў серыі 37, вёў наступныя шэсць тыдняў, пачынаючы з 20 верасня 2021 года па 5 лістапада 2021 года. Бялік і Джэнінгс змяняюцца вядучымі ў 38-й серыі.
«Jeopardy!» атрымала 33 дзённыя прэміі «Эмі». У 2013 перадача заняла 45-е месца ў сьпісе 60 найвялікшых праграмаў амэрыканскага тэлебачаньня паводле вэрсіі TV Guide.
Правілы гульні
рэдагавацьУ кожным выпуску бяруць удзел тры гульцы, пераможца папярэдняй гульні знаходзіцца на левым краі (з пункту гледжаньня тэлегледачоў). Гульня складаецца з трох колаў: Jeopardy!, двайнога Jeopardy! і заключнага Jeopardy! Падказкі ахопліваюць розныя галіны ведаў: гісторыю і навіны, навуку, мастацтва, масавую культуру, літаратуру, мовы і да т. п.
У Jeopardy! і двайным Jeopardy! гульцы выбіраюць падказкі з шасьці катэгорыяў па пяць падказак у кожнай, ацэненыя паводле іхняй складанасьці ад 200 да 1000$ і ад 400 да 2000$ адпаведна ў першым і другім колах. Пасьля агучваньня падказкі гульцы маюць права націскаць кнопку і сфармуляваць пытаньне ў адказ (звычайна ў выглядзе «Што такое…» або «Хто такі/такая/такія…»). У выпадку правільнага адказу гулец дадае на свой рахунак кошт абранай падказкі і працягвае абіраць далей. У выпадку памылкі ці адсутнасьці адказу ў азначаны час кошт падказкі адымаецца ад ягонага рахунку, і права на адказы атрымліваюць астатнія гульцы. Калі ніхто ня даў правільнага адказу, вядоўца агучвае яго сам і перадае права выбару апошняму гульцу, які адказаў правільна.
Пад адной з падказак у Jeopardy! і пад двума ў двайным Jeopardy! схаваныя стаўкі (анг. Daily Double), калі гулец, які іх абраў, можа сам вызначыць кошт падказкі ў межах ад 5$ да сумы ўсіх уласных грошай (true Daily Double) ці (калі болей) да максымальнага кошту пытаньня ў коле. Адказваць на пытаньне абавязаны толькі гэты гулец, але ў выпадку адсутнасьці адказу ён прайграе пастаўленую суму. Незалежна ад выніку ён працягвае абіраць тэму далей.
Калі ў гульца пасьля двух колаў нулявая ці адмоўная сума на рахунку, ён ня можа ўзяць удзел у заключным Jeopardy! і аўтаматычна займае трэцяе месца. Вядоўца называе тэму фіналу, пасьля чаго гульцы робяць стаўкі ад 0$ да максымальнай колькасьці грошай на ўласным рахунку. Стаўкі запісваюцца нябачна ад іншых гульцоў. Пасьля перапынку гульцы атрымліваюць падказку па агучанай тэме і праз 30 сэкундаў мусяць даць на яе адказ. У выпадку правільнага адказу гульцы дадаюць на свой рахунак пастаўленую імі суму, у выпадку няправільнага — губляюць. Перамагае ўдзельнік, у якога пасьля гэтага на рахунку атрымалася найбольшая сума грошай. Ён забірае з сабой гэтую суму і працягвае гуляць у наступным выпуску. Удзельнікі, якія занялі 2-е і 3-е месцы, атрымліваюць па 2000 і 1000 $ адпаведна.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАнгельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Афіцыйная бачына
- Jeopardy! (арыгінальная сэрыя) (анг.) на сайце IMDb
- Jeopardy! (цяперашняя сэрыя) (анг.) на сайце IMDb