«Jazz Pirates» (па-беларуску: Джаз піраты) — альбом беларускага гурта «Chiefs Band», запісаны ў 2012 годзе[1].

Jazz Pirates
Альбом «Chiefs Band»
Выдадзены 2012
Жанр бульба-фанк-джаз
Працягласьць 47:17
Выдавец «Вигма»

Гісторыя стварэньня рэдагаваць

Альбом запісаны і выдадзены ў 2012 годзе. У альбом увайшло дзевяць кампазыцыяў: пяць вакальных і чатыры інструмэнтальныя. Большасьць кампазыцыяў альбома — аўтарская музыка гурта. Увайшла ў альбом і песьня швэдзкага музыкі Нільса Ляндгрэна «У любы час, у любым месцы», для якой гурт зрабіў уласную аранжыроўку.[2]

Зьмест рэдагаваць

  1. «Wild»
  2. «Gonne Make My Funky»
  3. «Music in My Head»
  4. «New York City»
  5. «Lady of Sunshine»
  6. «Час» (Overtime)
  7. «Anytime, Anywhere» (live)
  8. «Lucky Strike» (2007)
  9. «Ukraine» (live, instrumental version)

Крытыка рэдагаваць

Музычны крытык В. Сямашка адзначыў, што пры ўсёй годнасьці, ладнасьці ды прафэсійнасьці ансамбль прытрымліваецца даволі вузкіх стандартаў, камбінуе пазнавальныя рытмы, гармоніі ды хады, ствараючы саўндтрэк для тэматычных карпаратываў кшталту NY-style[3].

Пазытыўныя рэцэнзіі на альбом далі джазавы часопіс «Jazz-квадрат»[4] ды «Jazz Radio»[5].

Аднак журналіст Ільля Маліноўскі адзначае[6]:

Жывыя выступы гурта — гэта нешта сапраўды выбітнае, такога драйву са сцэны яшчэ пашукаць! А вось запіс атрымаўся нейкі плоскі і не чапляе. І гэта пры тым, што тры з дзевяці песень былі запісаныя «на жыва». То бок, усе музыкі пішуцца ў студыі адначасова, адным агульным дублем, але кожны інструмэнт кладзецца на сваю гукавую сьцежку, а потым зводзіцца ды майструецца. Пры гэтым усё гучыць да месца, няма лішніх партый, няма пустэч… Разумееш, што шчыльнасьць гучання павінна быць вельмі вялікай, а яе чамусьці няма. І гэта ўжо, хутчэй за ўсё, пытанне да гукарэжысёра.

Іншыя ўдзельнікі запісу рэдагаваць

  • Дзяніс Шураў — пэркусія (3, 4, 5)
  • Юры Рубанік — клявішы (1, 6, 7, 9)
  • Іван Бартноўскі — саксафон (6, 8)
  • Рома Язукевіч — трамбон (8)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Chiefs Band. Презентация альбома «Jazz Pirates» (рас.) Jazzmap.ru
  2. ^ Альбом «Jazz Pirates» группы Chiefs Band Территория творческой свободы Musecube  (рас.)
  3. ^ Внештатный эксперт В.Семашко: Chiefs Band «Jazz Pirates» Музыкальный гид experty.by
  4. ^ Chiefs Band — Jazz Pirates Jazz-квадрат (рас.)
  5. ^ Chiefs Band — Jazz Pirates (2012)(недаступная спасылка) Jazz Radio  (рас.)
  6. ^ Chiefs Band — Jazz Pirates(недаступная спасылка) euroradio.fm

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць