IFA W50
IFA W50 — грузавы аўтамабіль вытворчасьці НДР. Выпускаўся на працягу 25 гадоў, усяго было выраблена 571 800 асобнікаў.
IFA W50 | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | IFA |
Гады вытворчасьці | 1965—1990 |
Зьнешні выгляд | |
Кляса | сярэдняя кляса |
Колькасьць дзьвярэй | |
Сілавы блёк | |
Рухавік | дызэльны: 6,56 л, радны чатырохцыліндравы, чатырохтактны. 125 л.з. пры 2300 аб/хв |
Трансьмісія | 5 ступеністая МКПП, з сынхранізатарамі на ўсіх перадачах, з прывадам або на заднія, або на ўсе колы. |
Прывад | |
Габарыты | |
Колавая база | 3200 |
Даўжыня | 6530 |
Шырыня | 2500 |
Вышыня | 2600 |
Клірэнс | 300 |
Маса | 4600 |
Грузападымальнасьць | 5 т. |
Максымальная хуткасьць | 80 |
Гісторыя | |
Папярэднік | IFA S4000 |
Наступнік | IFA L60 |
Падобныя | ЗІЛ 130 |
Правільная назва гэтае машыны W50L, бо ІФА гэта абрэвіятура Індустрыяльнага аб’яднаньня аўтамабілебудаўнікоў НДР, а ня назва заводу, як шматлікія лічаць. Гэта аб’яднаньне складалася з практычна ўсіх аўтамабільных заводаў на тэрыторыі НДР. Завод, які выпускаў дадзеныя грузавікі, знаходзіўся ў горадзе Людзьвігвэльдзе, адгэтуль і літара L у індэксе мадэлі. Літара W пазначала горад Вэрдаў, 50 — грузападымальнасьць у цэнтнэрах (50 цэнтнэраў ці 5000 кг, гэта значыць 5 тонаў). Машына сэрыйна абсталёўвалася радным дызэльным чатырохцыліндравым маторам магутнасьцю 125 л. з. пры 2300 аб/хв. Існавала парадку 60 розных мадыфікацыяў гэтага грузавіка(вайсковыя, пажарныя, будаўнічыя і іншыя спэцаўтамабілі). У W50L мелася два варыянты базы: кароткая даўжынёю 3200 мм і доўгая — 3700 мм адпаведна. Некаторыя мадыфікацыі мелі поўны прывад, што павялічвала яго праходнасьць. Аўтакран на базе W50L меў дапушчальную грузападымальнасьць 10 тонаў. У варыянце аўтацягніка дапушчальная нагрузка на сядло складала 16 тонаў. У былой НДР гэта машына была асноваю парку пажарных машынаў.
Гэта машына атрымала шырокі распаўсюд ня толькі ў НДР, але і ва ўсіх краінах былога сацлягеру, а таксама ў дзяржавах Азіі, Афрыкі і Паўднёвае Амэрыкі. Адным з асноўных пакупнікоў аўтамабіляў гэтае мадэлі зьяўляўся Савецкі Саюз.
Гістарычныя факты
рэдагавацьГрузавікі IFA зьяўляліся базавымі ў ірацкае арміі падчас вайны ў Пэрсыдзкім заліве ў 1991 годзе.
Галерэя
рэдагаваць-
W50LA
-
Аўтакраны на базе LIAZ і IFA