ICQ (ай-сі-к’ю; ад сугучнага з анг. I seek you) — першая праграма імгненнага абмену паведамленьнямі, створаня ў лістападзе 1996 году ізраільскай фірмай Mirabilis. Праграма дазваляе непасрэдна кантактаваць зь іншымі карыстальнікамі дадзенай паслугі. У сьнежні 2008 г. выйшла першае афіцыйнае беларускае выданьне праграмы. У кастрычніку 2009 г. налічвалася 350 тыс. карыстальнікаў беларускага перакладу інтэрфэйсу праграмы[1].

ICQ
Распрацоўка ICQ Inc. (напачатку Mirabilis)
Апошняя вэрсія 8.3.7317 (Windows) (28 сьнежня 2014 г.; 9 гадоў таму)
АС Windows 98/ME/2000/XP/Vista, Web, mobile phones
Тып праграма імгненнага абмену паведамленьнямі
Ліцэнзія Freeware / Adware
Афіцыйная старонка www.icq.com