Міжнародны нумар банкаўскага рахунку

(Перанакіравана з «IBAN»)

Міжнаро́дны ну́мар ба́нкаўскага раху́нку (па-ангельску: International Bank Account Number, IBAN) — міжнародны стандарт ідэнтыфікацыі банкаўскіх рахункаў па-за нацыянальнымі межамі. Спачатку быў прыняты Эўрапейскім камітэтам па банкаўскіх стандартах, а пасьля і як міжнародны стандарт ISO 13616:1997, пазьней як ISO 13616:2007. Афіцыйна рэгістрацыяй нумароў IBAN у адпаведнасьці са стандартам, пачынаючы з ISO 13616:2003, займаецца асацыяцыя SWIFT.

Дзяржавы-карыстальнікі стандарту IBAN

Прызначэньне

рэдагаваць

Першапачаткова IBAN быў распрацаваны для правядзеньня плацяжоў у межах Эўрапейскага зьвязу, але ягоны гнуткі фармат здаўся прыдатным і для сусьветных мэтаў. Кліентаў, асабліва фізычныя асобы й дробныя прадпрыемствы, бянтэжыць разнастайнасьць розных нацыянальных стандартаў па банкаўскіх рахунках. IBAN выкарыстоўвае гнуткі і пры гэтым сыстэматычны фармат ідэнтыфікацыі рахунку і разам з тым утрымлівае праверачную інфармацыю для пазьбяганьня памылковай транскрыпцыі.

Структура

рэдагаваць

IBAN складаецца з alpha-2-коду краіны па ISO 3166-1, за якімі ідуць 2 праверачныя лічбы, а за імі — да 30 літара-лічбавых сымбаляў нумару банкаўскага рахунку ў нацыянальных межах, гэтак званы Базавы нумар банкаўскага рахунку (па-ангельску: Basic Bank Account Number (BBAN)). Нацыянальныя банкаўскія асацыяцыі самі вызначаюць даўжыню апошняга, але гэтая даўжыня павінна быць аднолькавай для ўсіх банкаў унутры краіны.

Агульны фармат IBAN
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34
Код краіны кан­троль­ны лік Унутрыдзяржаўны нумар рахунку

У Беларусі пераход на выкарыстаньне рахункаў у міжнародным фармаце адбыўся 4 ліпеня 2017 року[1]. Заплянаваны раней пераход з 1 студзеня 2017 року[2] быў адкладзены з прычыны правядзеньня дэнамінацыі беларускага рубля[3].

Фармат беларускага IBAN (28 сымбаляў)[4][5]
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
BY Кан­троль­ная сума Код банку Нумар балянсавага рахунку Нумар рахунку

Нягледзячы на тое, што пры пазначэньні IBAN у электронных ці папяровых крыніцах паміж кожнымі 4 сымбалямі нумару ўстаўляецца прагал для ягонага лепшага візуальнага чытаньня, непасрэдна пры пераказе грошай нумар не павінен утрымліваць прагалы.

Спраўджваньне

рэдагаваць

Адною з мэтаў распрацоўкі МНБР была магчымасьць забесьпячэньня як мага большай верагоднасьці зьвестак на пачатковым этапе. У прыватнасьці, кампутарная праграма пры ўводзе міжнароднага нумару рахунку зможа спраўдзіць:

  • Код краіны
  • Колькасьць сымбаляў у IBAN у адпаведнасьці з патрабаваньнем для дадзенай краіны
  • фармат BBAN у адпаведнасьці з патрабаваньнем для дадзенай краіны
  • Адпаведнасьць нумару рахунку, кодаў банка і краіны кантрольным разрадам

Кантрольныя разрады разьлічваюцца з выкарыстаньнем MOD-97-10 паводле ISO/IEC 7064:2003[6] (далей проста mod-97), які акрэсьлівае сыстэмаў праверкі сымбаляў, здольных пазьбегнуць памылак пры ручной апрацоўцы, капіяваньні ці наборы інфармацыі. У прыватнасьці, стандарт абвяшчае, што магчымае выяўленьне наступнага:

  • адзінкавых памылак падстаноўкі (падстаноўкі аднаго сымбалю замест іншага, напрыклад 4234 замест 1234);
  • усіх ці амаль усіх памылак перастаноўкі (перастаноўкі двух сымбаляў, як суседніх, так і з адным сымбалем пасярэдзіне, напрыклад 12354 ці 12543 замест 12345);
  • усіх ці амаль усіх памылак зруху (зруху ўсяго радку ўлева ці ўправа);
  • высокае дзелі двайных памылак падстаноўкі (двух асобных памылак падстаноўкі ў розных месцах радку, напрыклад 7234587 замест 1234567);
  • высокае дзелі іншых памылак.

Паводле падставовых правілаў IBAN прысваеньнем нумароў рахункаў мусіць займацца спэцыялізаваная фінансавая інстытуцыя, паколькі для аднае камбінацыі рахунку з нумарамі банка і краіны ў асобных выпадках магчымае ўтварэньне некалькіх розных МНБР, якія адпавядацьмуць правілам спраўджваньня.

Альгарытмы

рэдагаваць

Дзеля спраўджваньня IBAN яго неабходна перавесьці ў лічбавы фармат і выканаць над ім апэрацыю mod-97 (апісаную ў ISO 7064). Калі IBAN слушны, вынік будзе роўны 1. Альгарытм спраўждваньня пададзены ніжэй:[7]

  1. Праверыць, ці адпавядае даўжыня IBAN даўжыні для дадзенай краіны. Інакш IBAN няслушны;
  2. Перамясьціць чатыры першыя сымбалі у канец нумару;
  3. Замяніць усе літары ў нумары двухразраднымі лікамі, дзе A = 10, B = 11, …, Z = 35;
  4. Разьлічыць астачу ад дзяленьня атрыманага ліку на 97.

Калі астача роўная 1, дык тэст разрадаў пройдзены, і IBAN слушны.

Прыклад для фіктыўнага рахунку ў брытанскім банку:

• IBAN: GB82 WEST 1234 5698 7654 32
• Перамяшчэньне: WEST 12345698765432 GB 82
• Перавод у лік: 3214282912345698765432161182
• Астача ад дзяленьня: 3214282912345698765432161182 mod 97 = 1

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Беларускія банкі фарміруюць для кліентаў новыя нумары рахункаў IBAN Прэс-рэліз. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі (8 лютага 2017). Праверана 30 чэрвеня 2017 г.
  2. ^ Аб пераходзе на выкарыстаньне міжнароднай структуры нумара рахнка ў Рэспубліцы Беларусь Прэс-рэліз. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі (27 жніўня 2015). Праверана 30 чэрвеня 2017 г.
  3. ^ Аб пераносе тэрміну пераходу на выкарыстаньне міжнароднай структуры нумара рахунку і банкаўскага ідэнтыфікацыйнага кода ў Рэспубліцы Беларусь. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі. Праверана 30 чэрвеня 2017 г.
  4. ^ Павал Калавур. 2.11 BY – Republic of Belarus  (анг.) // SWIFT IBAN Registry. — May 2017. — С. 17.
  5. ^ Пастанова праўленьня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусі №440 «Аб структуры нумару рахунку» (рас.) (pdf). Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі (27 ліпеня 2015). Праверана 30 чэрвеня 2017 г.
  6. ^ ISO/IEC 7064:2003. Information technology — Security techniques — Check character systems (анг.). International Organization for Standardization. Праверана 4 ліпеня 2017 г.
  7. ^ IBAN: INTERNATIONAL BANK ACCOUNT NUMBER (анг.) (pdf). European committee for banking standards (August 2003). Праверана 4 ліпеня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Міжнародны нумар банкаўскага рахункусховішча мультымэдыйных матэрыялаў