H.263
H.263 — гэта стандарт сьціску відэа, прызначаны для перадачы відэа па каналах з даволі нізкай прапускной здольнасьцю (звычайна ніжэй 128 кбіт/с). Ужываецца ў праграмным забесьпячэньні для відэаканфэрэнцый.
Выкарыстоўваныя альгарытмы ахоўваюцца патэнтамі, таму ў некаторых краінах распрацоўнікі кодэкаў ня могуць вольна распаўсюджваць сваё ПА.
Стандарт H.263 быў першапачаткова распрацаваны ITU-T для выкарыстаньня ў сыстэмах, якія базуюцца на H.324 (PSTN і іншыя сыстэмы відэаканфэрэнцый і галасавой сувязі), але пасьля знайшоў ужываньне ў H.323 (відэаканфэрэнцыі, заснаваныя на RTP/IP), H.320 (відэаканфэрэнцыі, заснаваныя на ISDN), RTSP (струменевае аўдыё і відэа) і SIP (Інтэрнэт-канфэрэнцыі).
H.263 уяўляе сабой разьвіцьцё стандарту H.261, папярэдняй распрацоўкі ITU-T — стандарту відэасьціску, і альгарытмаў MPEG-1 і MPEG-2. Першая вэрсія была завершаная ў 1995 годзе і ўяўляла сабой добрую замену для састарэлага H.261 на каналах з любой прапускной здольнасьцю. Наступным разьвіцьцём праекту зьяўляецца H.263v2 (таксама вядомы як H.263+ або H.263 1998) і H.263v3 (вядомы як H.263++ або H.263 2000).
Новы пашыраны кодэк ад ITU-T (у партнэрстве MPEG) пасьля H.263 — гэта стандарт H.264, таксама вядомы як AVC і MPEG-4, частка 10. Паколькі H.264 мае істотна пашыраныя магчымасьці ў параўнаньні з H.263, ён стаў асноўным пры распрацоўцы праграмнага забесьпячэньня для відэаканфэрэнцый. Большасьць сучаснага праграмнага забесьпячэньня гэтага кірунку падтрымлівае H.264, таксама як і H.263 або H.261.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |