Google Glass — акуляры дадатковай рэчаіснасьці, якія выпрацоўваюцца кампаніяй Google. У прыладзе выкарыстоўвецца спэцыяльны дысплэй, які дазваляе ў любы момант ім карыстацца, ён знаходзіцца трошкі вышэй за правае вока. Google Glass распрацоўваецца ў лябараторыі Google X, а кіраўніком праекту зьяўляецца Бабак Парвіз, які таксама сочыць за інтэграцыяй сыстэмаў картаграфічнага адсочваньня мясцовасьці з дапамогаю акуляраў.

Дэталёвае фота Google Glass на канфэрэнцыі Google I/O у чэрвені 2012 году

Прадукт пачаў тэставаньне ў красавіку 2012 году, а газэта The New York Times павідаміла пра навінку ў канцы лютага 2012 году. Мяркуецца, што акуляры будуць каштаваць каля 1500 амэрыканскіх даляраў, а першыя экзэмпляры зьявяцца ў пачатку 2013 году[1]. Прадзаказ можна будзе зрабіць толькі на канфэрэнцыі Google I/O.

Як чакаецца, асноўным сэгмэнтам пакупнікоў Google Glass будуць уладальнікі смартфонаў пад кіраваньнем Android ды ня толькі, гэта аргумэнтавана тым, што падобны функцыянал можна атрымаць без патрэбы даставаць з карману гаджэт, дастаткова зрабіць некалькі галасавых командаў і атрымаць чаканы вынік.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць