Google Finance

вэбсайт аб фінансавых навінах

Google Finance — правайдар фінансавай інфармацыі, які належыць компании Google Inc. З дапамогай Google Finance можна было сачыць за курсамі валют, цэнамі на акцыі міжнародных кампаній і іншай фінансавай інфармацыяй.

Google Finance
Тып правайдар фінансавай інфармацыі
Даступныя мовы Беларуская і звыш 100 іншых (2015)
Уладальнік Google
Аўтар Google
Пачатак працы 21 сакавіка 2006 (18 гадоў таму)
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя неабавязковая
Актуальны стан Дзейны
google.com/finance

Сэрвіс Google Finance прадастаўляе доступ да фінансавай інфармацыі аб большасьці транснацыянальных кампаній. Даступная інфармацыя па каціроўкам і рэйтынгі каштоўных папер, прэс-рэлізы і фінансавыя справаздачы кампаній. Па кожнай кампаніі адлюстроўваюцца вынікі агрэгатараў з Google News і Google Blog Search[1].

Гістарычныя дадзеныя даступныя ў выглядзе графікаў, рэалізаваных па тэхналёгіі Adobe Flash.

Сайт прапануе шэраг сэрвісаў для кіраваньня асабістай фінансавай інфармацыяй.

Гісторыя

рэдагаваць

Кампанія Google Inc. запусьціла сэрвіс Google Finance 21 сакавіка 2006[2].

12 сьнежня 2006 году адбылося значнае зьмяненьне хатняй старонкі і напаўненьня сэрвісу. У прыватнасьці стала даступная інфармацыя аб валютах і розных сэктарах рынку. Дадаўся інструмэнт Google Trends. Дададзеныя Гістарычныя дадзеныя па катыроўках каштоўных папер за больш чым 40 гадоў.

У чэрвені 2008 году сталі даступныя бягучыя каціроўкі каштоўных папер з NASDAQ і Нью-Ёрскай фондавай біржы ў межах партнэрскіх дамоваў з сайтам Google[3][4].

18 лістапада 2008 году на старонках праекта пачала паказвацца рэкляма.

У жніўні-верасьні 2009 году быў запушчаны апераджальны індыкатар для інвэстараў — Google Domestic Trends[5], заснаваны на аналізу пошукавых запытаў.

У Беларусі

рэдагаваць

Старонка праекту 24 жніўня 2022 году перастала адкрываецца ў Беларусі. Гэта выклікана міжнароднымі санкцыямі. Пры спробе адкрыць старонку зьяўляецца паведамленьне: «У цяперашні час Google Фінансы недаступныя, бо некаторыя міжнародныя пастаўшчыкі дадзеных больш не падтрымліваюць ваш рэгіён. Калі ласка, правярайце наяўнасьць новых абнаўленьняў»[6].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Sullivan, Danny. Google Finance’s Untrusted Links and Spotting Nofollow (анг.) // Search Engine Watch, November 22, 2006 г. Архіўная копія ад 2008-12-27 г.
  2. ^ Narendran, AC; Jacobs Stanton, Katie. Spring is the season for love (and data) (анг.) // Афіцыйны блёг Google, March 21, 2006 г. Архіўная копія ад 2024-05-12 г.
  3. ^ Kirkpatrick, Marshall. Google Finance and the Real Time Web (анг.) // Read Write Web, June 2, 2008 г. Архіўная копія ад 2010-07-15 г.
  4. ^ Lowensohn, Josh. Google Finance gets real-time NYSE ticker updates (анг.) // CNET, June 24, 2008 г. Архіўная копія ад 2013-10-19 г.
  5. ^ Google Domestic Trends Архіўная копія ад 2016-09-09 г.
  6. ^ У Беларусі перастаў працаваць сэрвіс Google Фінансы // Радыё Свабода, 24 жніўня 2022 г. Архіўная копія ад 2022-10-14 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць