Google Accounts
Google Accounts (па-ангельску: account, тут — рахунак карыстальніка) — сыстэма кантролю рахункаў карыстальнікаў, пры дапамозе якой можна карыстацца рознымі сэрвісамі Google, дзе патрэбная, ці рэкамэндаваная рэгістрацыя. Рэгістрацыя аб’яднаная, таму карыстальнік з Gmail лёгка можа глядзець відэа пад тым жа логінам у YouTube, ці ствараць дакумэнты ў Google Docs.
Рахунак можа быць створаны падчас стварэньня рахунку ў Gmail, ці, выкарыстаўшы іншы электронны паштовы адрас.[1] Пасьля гэтага становяцца дасяжнымі розныя сэрвісы з абавязковай рэгістрацыяй. Наладкі рахунка зьяўляюцца адзінымі, але ў кожнага сэрвісу ёсьць свой, асабісты, набор наладак.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Creating an account: Basics Google Accounts Help (анг.)