Fiat Stilo
Fiat Stilo (па-беларуску: Фія́т Сты́лё) — маласямейны аўтамабіль, даступны як 3-х і 5-дзьверны хэтчбэк, так і ўнівэрсал (Fiat Stilo MultiWagon). Вытворца — італійская аўтамабільная кампанія Fiat Automobiles. 3-х і 5-дзьверныя мадыфікацыі былі запушчаныя ў 2001 наўзамен Fiat Bravo/Brava, пасьля іх у 2002 выйшаў Stilo MultiWagon. З 2007 року на большасьці рынкаў на замену Stilo прыйшоў абноўлены Fiat Bravo, тым ня меней, 5-дзьверны Stilo працягваў зьбірацца ў Бразыліі да канца 2010, пасьля чаго таксама быў заменены новым Bravo.
Fiat Stilo | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | Fiat |
Гады вытворчасьці | 2001—2010 |
Месца вытворчасьці | Касіна, Фразінонэ Бэтым, Мінас Жэрайс |
Зьнешні выгляд | |
Кляса | Малы сямейны аўтамабіль |
Кузаў | |
Кампанаваньне | пярэднерухавы, пярэднепрывадны |
Плятформа | Fiat C-platform |
Колькасьць дзьвярэй | |
Сілавы блёк | |
Рухавік | |
Трансьмісія |
|
Прывад | |
Габарыты | |
Колавая база | 2600 мм |
Даўжыня |
|
Шырыня |
|
Вышыня |
|
Маса | 1090—1320 кг |
Максымальная хуткасьць | |
Гісторыя | |
Папярэднік | Fiat Bravo/Brava |
Наступнік | Fiat Bravo |
Падобныя | |
Апісаньне
рэдагавацьПачаткова вар’яваліся з наступнымі бэнзінавымі рухавікамі:
- аб’ём 1242 см³ і 16 кляпанаў, як і ў Punto і Lancia Ypsilon, магутнасьцю 79 к. с. з 6-ступеневай ручной КПП;
- 1.6 L, 103 к. с. 5-ступеневая ручная КПП;
- 1.8 L, 133 к. с., 5-ступеневая ручная КПП;
- 2.4 L, 168 к. с., 5-цыліндравы, фірмовая паўаўтаматычная каробка перадачаў Selespeed, як у Alfa Romeo 147.
Варыяцыі з дызэльнымі рухавікамі:
- 1.9 JTD, 8-кляпанны. Магутнасьці 79, 99, 114 і 118 к. с.;
- 1.9 JTD, 16-кляпанны. Магутнасьці 138 і 148 к. с..
Зьнешні выгляд Stilo атрымаў неадназначныя ацэнкі, шмат хто называў яго малазаўважным ды занадта «нямецкападобным» (што цікава, папярэднікі — Bravo і Brava — крытыкаваліся за празьмерную «італьянскасьць»). Таксама крытыкам не спадабалася надзвычайная вага і паўнезалежная задняя тарсыйная бэлькавая падвеска(en) (як у Volkswagen Golf папярэдняга пакаленьня), што выглядала як крок назад пасьля ўведзенай у Bravo/Brava поўнай незалежнай задняй падвескі. Дыяпазон рухавікоў, асабліва 1,2-літровы, таксама крытыкавалі за недастатковую магутнасьць. Ды й выдатак паліва таксама выглядаў завялікім для аўтамабіляў гэтае клясы з-за вялікае вагі і трансьмісіі, якая мела вельмі высокія перадаткавыя суадносіны. Паўаўтаматычная каробка Selespeed спрацоўвала вельмі марудна.
Ухвалу займелі высокі ўзровень счапленьня з дарогай (дзякуючы выкарыстаньню шырокіх шынаў) ды гальмы. Stilo стаў першым аўтамабілем у сьвеце, у якім была выкарыстаная тэхналёгія электрычнай дапамогі кручэньня стырна фірмы TRW. У 2003 падобная стала выкарыстоўвацца ў Nissan Micra і Renault Megane.
У 2004 року замест 1,2 л пачалі ўсталёўваць 1,4-літровы рухавік Fiat Punto, што павялічыла магутнасьць да 95 к. с. Быў таксама абноўлены выгляд задніх фараў.
У 2006 року зьнешні выгляд Stilo быў зьменены: замененыя пярэдняя радыятарная крата, матэрыял сядзеньняў, разьмяшчэньне кнопак электрычнага кіраваньня люстэркамі.
Продажы Fiat Stilo у рэшце рэшт апынуліся нізкімі, нягледзячы на разгорнутую рэклямную кампанію з удзелам зорак Формулы 1 Міхаэля Шумахера ды Рубэнса Барыкелы.
Бразыльская вэрсія
рэдагавацьУ 2003 року зборка 5-дзьверных хэтчбэкаў была адкрытая ў Бразыліі. Мадэльны шэраг рухавікоў:
- 1.8 L, 8-кляпанны, 103 к. с.;
- 1.8 L, 16-кляпанны, 122 к. с.;
- 2.4 L, 20-кляпанны, 170 к. с.;
На экспартныя мадэлі для Аргентыны, Уругваю і Чылі ставілі бэнзінавы 1.8 L 16v 133-моцны і дызэльны 1.9 L 115-моцны.
У 2004—2006 выпускалася абмежаваная Шумахер-вэрсія Stilo; таксама 5-дзьверная, у адрозьненьне ад эўрапейскага варыянту, і з 16-кляпанным рухавіком аб’ёмам 1,8 L і магутнасьцю 122 к. с. З 2006 наўзамен бэнзінаваму рухавіку прыйшоў камбінаваны бэнзінава-этанольны вытворцы General Motors аб’ёмам 1,8 L, які разьвіваў магутнасьць 110 к. с. на бэнзіне і 114 к. с. на этанолі.
У студзені 2008 Fiat Automóveis прадставіла абноўленую вэрсію аўтамабіля, на якім была ўсталяваная мэханічна-рабатызаваная каробка перадачаў Dualogic. Зьнешні выгляд таксама займеў некаторыя касмэтычныя зьмены, датычныя радыятарнай краты, капоту, бакавых бампэраў і задніх агнёў.
Бясьпека
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Fiat Stilo (анг.) euroncap.com Праверана 2008-01-29 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьFiat Stilo — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў