Divokej Bill (па-беларуску: Дзікі Біл) — чэскі рок-гурт, заснаваны ў 19971998 гадах у горадзе Ўвалы, што на ўскраіне Прагі. Граюць музыкі кельцкі рок.

Divokej Bill

Творчасьць

рэдагаваць

Склад гурта фармаваўся на працягу прыблізна двух гадоў, пасьля чаго музыкі пачалі сваю канцэртную дзейнасьць. Першапачаткова граючы ў невядомых клюбах, гурт усё больш і больш набіраў папулярнасьць і ўжо вельмі хутка ўзяў удзел у тады яшчэ толькі заснаваным фэстывалі «Rock for People», дзякуючы якому распачаў сваю першую супрацу з Ameba Production.

Першы дыск гурта быў выдадзены ў 2000 годзе й меў назву Propustka do pekel (па-беларуску: Пропуск у пекла). Найбольшым гітом зь яго стаў твор «Plakala». На сёньняшні дзень, гурт Divokej Bill выдаў ужо 6 альбомаў. У 2006 годзе музыкі зладзілі найвялікшы тур у сваёй гісторыі, сыграўшы агулам больш чым 40 канцэртаў. У 2007 годзе гуртом быў выдадзены ужо другі CD/DVD з запісам жывога выступу каманды на фэстывалі «Rock for People». На сёньняшні дзень у склад гурта Divokej Bill уваходзіць 8 музыкаў.

Цяпер гурт зьяўляецца адным з самых вядомых чэскіх рок-калектываў. Паводле зьвестак на 2006 год, продажы дыскаў «Дзікага Біла» дасягнулі лічбы больш чым 100 000, а сам гурт на кожны з шматлікіх канцэртаў, што рэгулярна адбываюцца па ўсёй тэрыторыі Чэскай рэспубліцы, зьбірае велізарную колькасьць сваіх прыхільнікаў.

  • Вацлаў Блага (Václav «Venca» Bláha) — сьпеў, гітара
  • Мілаш Юрач (Miloš «Jurda» Jurač) — сьпеў, бас-гітара
  • Штэпан Карбулка (Štěpán Karbulka) — cьпеў, танец
  • Адам Карлік (Adam Karlík) — скрыпка
  • Раман Прохазка (Roman «Prochajda» Procházka) — акустычная гітара, сьпеў
  • Гонза Бартл (Honza «Jack» Bártl) — банджа
  • Мартын Пэцка (Martin «Pecan» Pecka) — акардэон
  • Марэк Жэжулка (Marek «Mára» Žežulka) — бубны

Дыскаграфія

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Divokej Billсховішча мультымэдыйных матэрыялаў