Destruction
Destruction — трэш-мэтал-гурт зь Нямеччыны, заснаваны ў 1982 годзе. Першапачаткова гурт меў назву «Knight of Demon», але быў пераназваны яшчэ да выхаду першага альбому. Destruction — адзін з трох найбольш уплывовых гуртоў нямецкага трэш-мэталу, поруч з Kreator і Sodom. Многія фанаты лічаць гурт ня толькі хроснымі бацкамі трэш-мэталу, але й блэк-мэталу ў тым ж ліку.[1]
Destruction | |
Гады | 1982 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Лёрах, Нямеччына |
Жанр |
|
Выдаўцы | |
Зьвязаныя праекты | |
Удзельнікі |
|
destruction.de |
Гісторыя гурта
рэдагавацьГурт быў створаны ў 1982 годзе пад назвай Knight of Demon у горадзе Лёрах. Першапачатковы склад уключаў басіста й вакаліста Марсэля Шырмэра (таксама вядомага пад псэўданімам «Schmier»), бубнача Томі Зандмана й гітарыста Майка Зыфрынгера. Неўзабаве пасьля свайго ўтварэньня гурт зьмяніў назву на Destruction і зрабіў два дэма-запісы. У тым жа складзе былі запісаныя першыя два альбомы й праведзена турнэ па Нямеччыне на разагрэве ў Slayer. У 1988 годзе быў выпушчаны Release from Agony, які атрымаў некалькі супярэчлівыя ацэнкі ў прэсе. На гэтым ж альбоме сыгралі новыя ўдзельнікі гурта — другі гітарыст Гары Вількенс і ўдарнік Олівэр «Олі» Кайзэр, якія прыйшлі годам раней. Наступным рэлізам гурта стаў канцэртны альбом Live Without Sense.
У 1989 годзе праз, у большай ступені музычных, чым іншых, рознагалосьсяў зь іншымі ўдзельнікамі гурта склад пакідае Марсэль Шырмэр. Праблемы паміж удзельнікамі пачаліся яшчэ ў пэрыяд складаньня музыкі, і Шырмэр, з прычыны неадпаведнасьці новага матэрыялу ягоным музычным перавагам, быў выгнаны са складу.[2] Шырмэр заснаваў свой гурт Headhunter, у які, апроч іншых, вайшоў Ёрг Міхаэль. Ужо бяз Шырмэра быў запісаны новы альбом Cracked Brain (1990), пасьля якога гурт страціў падтрымку лэйбла Modern Music. У якасьці вакалиста на рэлизе сэсійна выступіў вакаліст гуртаPoltergeist Андрэ Грыдэр, таксама сэсійна быў прыцягнуты й басіст Крыстыян Энглер. У 1998 годзe гурт самастойна выпусьціў альбом The Least Successful Human Cannonball, які не вайшоў у асноўную дыскаграфію, на якім вакальныя партыі выконваў Томас Розэнмэркель. На гэтым альбоме гурт зьмяніў кірунак з трэш-мэталу на груў-/фанк-мэтала. У 1999 годзе ў гурт вярнуўся Марсэль Шырмэр і быў падпісаны кантракт зь Nuclear Blast, на якім было выпушчана тры наступных альбома. Узьяднаньне гурта ў амаль клясычным складзе доўгі час не падтрымлівалася ні Майкам Зыфрынгерам, ні самім Шмірам, але аднойчы яны ўсё ж такі, пры вяршэнстве ў гэтым пытаньні жаданьня прыхільнікаў, вырашылі граць разам.[2] Альбомы Inventor of Evil (2005) , Thrash Anthems (2007) і D.E.V.O.L.U.T.I.O.N (2008) выйшлі на лэйбле AFM Records. Новы альбом Destruction вырашылі назваць Day Of Reckoning. Ён выйшаў у студзені 2011 году на лэйбле Nuclear Blast Records.[3] У 2012 годзе Destruction запісалі свой юбілейны альбом «Spiritual Genocide» у гонар 30-годзьдзя калектыва, які выйшаў у лістападзе на Nuclear Blast Records. Міксаваньнем займаўся Эндзі Класэн, а ў якасьці гасьцёў на дыске ўзялі ўдзел Томас «Angelripper» Зух (Sodom), Андрэас «Gerre» Джэрэмія (Tankard) й Оль Драке (Evile). Акрамя таго, дзеля адное песьні Destruction сабраліся ў складзе, вядомым па альбому «Release From Agony» — з гітарыстам Гары Вількенсам і бубначом Олівэрам «Olly» Кайзэрам.[4]
Удзельнікі
рэдагаваць- Вакал, бас-гітара: Марсэль Шырмэр (1983—1989, з 1999)
- Гітара: Майк Зыфрынгер (з 1983)
- Ударныя: Ваўжынец «Vaaver» Драмовіч (з 2011)
Былыя ўдзельнікі
рэдагаваць- Вакал: Андрэ Грыдэр (1990)
- Вакал: Томас Розэнмэркель (1993—1999)
- Гітара: Гары Вількенс (1987—1989)
- Гітара: Міхаэль «Ano» Піраньё (1993—1999)
- Бас-гітара: Крыстыян Энглер (1993—1999)
- Ударныя: Томі Зандман (1983—1987)
- Ударныя: Олівэр «Olly» Кайзэр (1987—1999)
- Ударныя: Свэн Форман (1999—2001)
- Ударныя: Марк Рэйн (2001—2010)
Дыскаграфія
рэдагавацьСтудыйныя альбомы
рэдагаваць- Infernal Overkill (1985)
- Eternal Devastation (1986)
- Release from Agony (1988)
- Cracked Brain (1990)
- The Least Successful Human Cannonball (1998)
- All Hell Breaks Loose (2000)
- The Antichrist (2001)
- Metal Discharge (2003)
- Inventor of Evil (2005)
- Thrash Anthems (2007)
- D.E.V.O.L.U.T.I.O.N (2008)
- Day Of Reckoning (2011)
- Spiritual Genocide (2012)
EP
рэдагаваць- Sentence of Death (EP) (1984)
- Mad Butcher (EP) (1987)
- Destruction EP (1994)
- Them Not Me EP (1995)
Канцэртныя альбомы
рэдагаваць- Live without Sense (1988/1989)
- Alive Devastation (2002)
DVD
рэдагаваць- Live Discharge (2004)
Дэма
рэдагаваць- Speed Kills (1983)
- Bestial Invasion Of Hell (1984)
- The Butcher Strikes Back (1999)
- Metal Discharge (2003)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Часопіс Dark City лістапад 2000 (пробны нумар). Стар. 7
- ^ а б Часопіс Dark City лістапад 2000 (пробны нумар). Стар. 6
- ^ Вядомая назва новага альбома DESTRUCTION
- ^ Дэталі новага альбому DESTRUCTION
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьDestruction — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў