Cz52
Cz52 — паўаўтаматычны пісталет распрацаваны ў пачатку пяцідзясятых гадоў для чэхаславацкага войска. Пісталет Cz52 распрацаваў канструктар Ян Кратачвіл (Jan Kratochvil) разам з братам Яраславам, яны працавалі на заводзе Ceska Zbrojovka у горадзе Страконіцэ. У 1952 годзе пісталет быў прыняты на ўзбраеньне войска Чэхаславаччыны.
Cz52 | |
---|---|
Тып | Паўаўтаматычны пісталет |
Краіна паходжаньня | Чэхаславакія |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | 1952 - 1982 |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Ян Кратачвіл, Яраслаў Кратачвіл |
Вытворца | Česká Zbrojovka Uherský Brod |
Адзінак створана | каля 200 000 |
Характарыстыкі | |
Вага | 0.95 кг (без набойніка) |
Даўжыня | 209 мм |
Даўжыня ствала | 120 мм |
Патрон | 9×19 мм Para |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
480 м/с |
Прыцэльная далёкасьць |
50 м |
Від боясілкаваньня | набойнік на 8 набояў |
Прыцэл | адкрыты |
Першапачаткова пісталет Cz52 быў распрацаваны пад патрон 9x19 мм Парабэльлюм, аднак у шасьцідзясятых гадах было прынята рашэньне аб уніфікацыі боепрыпасаў у краінах Варшаўскай Дамовы, у выніку чаго пісталет быў перароблены пад патрон 7,62×25 мм.