Civilization
(Перанакіравана з «Civilization (гульня)»)
«Civilization» (па-беларуску: Цывіліза́цыя) — сэрыя кампутарных гульняў, першая частка якой была створаная дызайнэрам Сыдам Мэерам для Microprose ў 1991 годзе. Мэта гульні — разьвіць вялікую імпэрыю з самага пачатку. Гульня пачынаецца ў старажытныя часы, і гулец намагаецца пашырыць і разьвіць імпэрыю цераз стагодзьдзі да сучаснасьці і нават найбліжэйшай будучыні. Агульнапрызнаны піянэр у жанры пакрокавых стратэгіяў, на грунце якой вырасьлі вольныя праекты Freeciv[1] ды C-evo[2]. Структураўтваральным элемэнтам гульні зьяўляецца таксама «Цывіляпэдыя».
Гісторыя працягаў
рэдагавацьАсноўная сэрыя
рэдагаваць- Civilization (21 красавіка 1991)
- Civilization II (1996)
- Civilization III[3] (2001)
- Civilization IV[4] (2005)
- Civilization V (2010)
- Civilization VI (2016)
Адгалінаваньні
рэдагаваць- Alpha Centauri[5] (1999)
- Civilization: Beyond Earth (2014)
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Хатняя старонка Freeciv (анг.)
- ^ Хатняя старонка праекту C-evo (анг.)
- ^ Афіцыйная старонка Civilization III (анг.)
- ^ Афіцыйная старонка Civilization IV (анг.)
- ^ Афіцыйная старонка гульні Alpha Centauri (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьCivilization — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў