Canon EOS 350D
Canon EOS 350D Digital (Canon EOS Digital Rebel XT на паўночнаамэрыканскім рынку і Canon EOS Kiss Digital N у Японіі) — люстэркавы лічбавы фотаапарат сэрыі EOS кампаніі Canon. Прызначаны для непрафэсійных фатографаў і аматараў. Гэта палепшаная мадэль Canon EOS 300D. Наступнай мадэльлю стала Canon EOS 400D.
Апісаньне
рэдагавацьCanon EOS 350D гэта аднааб’ектыўны лічбавы люстэркавы фотаапарат (SLR) са сьветаадчувальнай КМАП-матрыцай (CMOS) з разрозьненьнем 8 млн піксэлаў.
Відашукальнік фотаапарата ўяўляе сабою пенталюстэрка на ўзроўні вока. Поле зроку відашукальніка складае 95 %, павелічэньне — 0,8х.
Для апрацоўкі выкарыстоўваецца працэсар Digic II.
Сумяшчальнасьць
рэдагавацьКамэра сумяшчальная з аб’ектывамі EF/EF-S, а таксама з фотаўспышкамі Canon Speedlite EX (якія падтрымліваюць замер экспазыцыі E-TTL II).
Убудаванае праграмнае забесьпячэньне
рэдагавацьАпошняй вэрсіяй праграмнага забесьпячэньня (па-ангельску: firmware) зьяўляецца вэрсія 1.0.3[1] ад 27 кастрычніка 2005 году.
Выпраўленьне ў вэрсіі 1.0.3
рэдагаваць- Падвышэньне надзейнасьці сувязі зь некаторымі CF-карткамі.
- Выпраўлена немагчымасьць рабіць кадар з ПДУ RC-1.
- Выпраўлена памылка пры якой камэра працягвае пракручваць праз рэпрадуктаваны малюнак.
Выпраўленьне ў вэрсіі 1.0.2
рэдагаваць- Выпраўлена недатрымка пры выкарыстаньні некаторых лінзаў.
- Выпраўлены збой пры якім функцыя аўтаматычнага выключэньня сілкаваньня не працуе, калі аўтаматычнае выключэньне выстаўлена на больш чым 2 хвіліны.
- Выпраўлены некарэктны балянс белага пры выкарыстаньні зьнешняй успышкі.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьАпарат Canon 350D першы аматарскі лічбавы апарат з дапамогаю якога ўпершыню назіралася камэта. 15 сакавіка 2007 году аўстраліец Тэры Лаўджой (па-ангельску: Terry Lovejoy) здолеў сфатаграфаваць камэту C/2007 E2, пазьней названую яго прозьвішчам Lovejoy.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спаслыкі
рэдагавацьCanon EOS 350D — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Апісаньне мадэль на сайце вытворцы(недаступная спасылка) (рас.)
- Тэхнічныя дадзеныя камэры (рас.)
- Агляд-параўнаньне з EOS 300D на iXBT
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |