Badoo

сацыяльная сетка для знаёмстваў

Badoo — сацыяльная сетка знаёмстваў, якая падтрымлівае мноства моў і працуе з карыстальнікамі ўсіх краін сьвету. Галоўны офіс кампаніі разьмяшчаецца ў Соха, Лёндан, аднак сама кампанія зарэгістраваная на Кіпры, а належыць расейскаму бізнэсмэну Андрэю Андрэву. У верасьні 2011 году ў часопісе 'The Economist' была апублікаваная артыкул, у якой разглядаецца нечаканы посьпех кампаніі Badoo, які дазволіў ёй стаць "адной з найбольш пасьпяховых IT-кампаній Эўропы", адкрыўшы зусім новы рынак.

Badoo
Тып віртуальная служба знаёмстваў[d]
Даступныя мовы дацкая і ангельская мова
Пачатак працы 2006
Рэйтынг Alexa 748[1]
badoo.com

Сацыяльная сетка Badoo працуе фактычна з усімі краінамі сьвету, але найболей папулярная яна ў Лацінскай Амэрыцы, Гішпаніі, Італіі і Францыі. Badoo разьмяшчаецца на 52-м месцы ва Францыі і на 1772-м месцы ў сусьветным рэйтынгу найбольш папулярных вэб-сайтаў, паводле статыстыкі парталу Alexa Internet. У ліпіне 2011 году Badoo паднялася да 59-га месца ў рэйтынгу самых наведвальных сайтаў у сьвеце з наведвальнасьцю ў 47 мільёнаў унікальных карыстальнікаў у месяц, зрушыўшы партал CNN на 60-е месца ў топе.

Рэгістрацыя ў сацыяльнай сетцы магчымая толькі з 18 гадоў. Максымальны ўзрост - фактычна не абмежаваны.

9 сакавіка 2022 году кіраўніцтва сайту заявіла, што сыходзіць з Расеі і Беларусі ў сувязі з санкцыямі з-за вайсковай агрэсіі супраць Украіны[2].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць