Аль Гасан Накі (сапр. — Арляндыс Гінтан; нар. 23 студзеня 1975)[1] — амэрыканскі рэпэр, больш вядомы пад псэўданімам B.G. Knocc Out. Атрымаў папулярнасьць дзякуючы супрацоўю з Eazy-E і малодшым братам Dresta над сынґлам «Real Muthaphuckkin G's».

B.G. Knocc Out
Арландыс Гінтан
Knocc.jpg
Дата нараджэньня 23 студзеня 1975 (48 гадоў)
Месца нараджэньня Комптан (Каліфорнія), ЗША.
Прафэсія рэпэр
Гады дзейнасьці 1993 — цяпер
Псэўданімы B.G. Knocc Out
Жанры ріп-гоп, G-funk, ґанґста-рэп
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы B.G. Knocc Out
Супрацоўніцтва Eazy-E, Dresta, Bone Thugs-N-Harmony, Menajahtwa, South Central Cartel, Tha Dogg Pound, King T, Compton's Most Wanted, Kam, Above the Law, Kokane, Tha Comrads, Jayo Felony, Lil Eazy-E, Young Maylay, Young Dre the Truth, Sylk-E. Fyne, DJ Yella, Kartellen
Лэйблы Ruthless
Def Jam
Outburst

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Раньняе жыцьцёРэдагаваць

Гінтан нарадзіўся ў Комптане, Каліфорнія. Ён афраамэрыканскага, індзейскага і далёкага нямецкага паходжаньня; ягоны прадзед быў іміґрантам зь Нямеччыны[2]. Гінтан і яго старэйшы пабрат Dresta[2] далучыліся да Crips, зьвязаныя з сэтам Nutty Blocc Compton Crips (W/S)[3]. Ён заявіў, што вырас у Комптане[2]. Eazy-E, комптанскі наркагандляр, што ператварыўся ў рэпэра, у рэшце рэшт выявіў братоў, сустрэўся і запісаў песьні зь імі, потым падпісаўшы іх у Ruthless[4]. Яны абодва дэбютавалі з сынґлам Eazy-E «Real Muthaphukkin G's». Сама песьня была адказам на разнастайныя дысы на Eazy-E ад Dr. Dre ды Snoop Dogg у The Chronic.

У 1995 B.G. Knocc Out ды Dresta выпускаюць свой дэбютны студыйны альбом Real Brothas. Наканцы таго ж року яны тройчы зьявіліся ў пасьмяротным альбоме Eazy-E Str8 off tha Streetz of Muthaphukkin Compton. У 1996 ён зьявіўся ў дэбютным сола альбоме DJ Yella One Mo Nigga Ta Go.

Турэмны прысуд і позьняя кар’ераРэдагаваць

Гінтан быў асуджаны на 10—12 рокаў пазбаўленьня волі за спробу забойства ў 1998. У вязьніцы прыняў іслам і зьмяніў імя на Аль Гасан Накі. Быў вызвалены ў жніўні 2006[4].

У верасьні 2007 на ягоным ўэбсайце было пацьверджана, што ён зноў быў арыштаваны за парушэньне ўмоўна-датэрміновага вызваленьня[5]. Быў вызвалены ў 2009 годзе. Цягам лета 2011 выпусьціў альбом пад назваю Eazy-E's Protege.

У 2012 ён плянуе выпусьціць альбом пад назваю Nutty By Nature, але ён быў скасаваны праз пачатак хаджу. Назва Nutty By Nature ёсьць спасылкаю на банду, у якой ён быў у яго юнацтве.

ДыскаґрафіяРэдагаваць

Студыйныя альбомыРэдагаваць

Сумесныя альбомыРэдагаваць

ЗборкіРэдагаваць

Extended playsРэдагаваць

УдзелРэдагаваць

Year Song Artist(s) Album
1994 «Kickin Azz»
(featuring BG Knocc Out)
Menajahtwa Cha-licious
1993 «Real Muthaphuckkin G's»
(featuring Dresta & BG Knocc Out)
Eazy-E It's On (Dr. Dre) 187um Killa
1995 «Ole School Shit»
(featuring Dresta, Sylk-E. Fyne & BG Knocc Out)
Str8 off tha Streetz of Muthaphukkin Compton
1995 «Sippin' on a 40»
(featuring Dresta & BG Knocc Out)
1995 "Gangsta Beat 4 tha Street»
(featuring Dresta, BG Knocc Out & Menajahtwa)
1996 «Dats How I'm Livin'»

(featuring BG Knocc Out)

DJ Yella One Mo Nigga ta Go
1996 «Coming to Serve You»

(featuring BG Knocc Out)

Flesh-N-Bone T.H.U.G.S.
2001 «Silent Night»

(featuring Damon Elliot & BG Knocc Out)

5th Dog Let Loose
2006 «Gangsta Movement»
(featuring BG Knocc Out & Dresta)
Lil Eazy-E Cali Untouchable Radio 14: Rebirth of Gangsta Rap
2013 «Its a Hood Thang»
(featuring BG Knocc Out)
Emilush & Caustic Non-album single
2013 «Drink Party Dance»
(featuring BG Knocc Out, Adrian Areas & David Vasquez)
Michael ACE Entertainment Law, Vol. 1
2016 «OGs aus den 90ern»
(featuring BG Knocc Out & Moe Mitchell)
Maskoe OG

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць