Ave, Caesar, morituri te salutant
«Ave, Caesar, morituri te salutant» або «Ave, Imperator, morituri te salutant» («Слаўся, цэзар/імпэратар, асуджаныя на сьмерць вітаюць цябе») — крылаты лацінскі выраз, працытаваны Свэтоніюсам у «De Vita Caesarum» («Жыцьцё цэзараў» ці «Дванаццаць цэзараў»)[1]. Паводле Свэтоніюса, у 52 року н. э. на возеры Фучына гэтак прамаўлялі ўдзельнікі наўмахіяў — палонныя і злачынцы, асуджаныя памерці ў забаўляльных марскіх сутычках — у прысутнасьці імпэратара Кляўдыюса. Свэтоніюс згадвае, што Кляўдыюс на гэта адказаў «Aut non» («альбо не»).
Хоць выраз у нашыя часы стаў даволі вядомым, ягонае ўжываньне ў рымскай гісторыі больш нідзе не фіксуецца, і ягонае выкарыстаньне як традыцыйнага салютаваньня імпэратару пад вялікім пытаньнем. Больш імаверна, што гэта быў адзінкавы зварот страціўшых надзею палонных і злачынцаў, асуджаных памерці, і зафіксаваны рымскімі гісторыкамі толькі дзякуючы нечуванаму масаваму памілаваньню, якое атрымалі ацалелыя.
Выкарыстаньне ў наш час
рэдагавацьФраза перайшла ў сучасную культуру як даніна модзе да рымскіх традыцыяў. Так, біяграфічная кніга пілёта ВПС Аўстраліі Джона Лер’ю завецца «Мы, хто ідзе на сьмерць»[2]; у 1965 року зьняты фільм пра II сусьветную вайну пад назовам «Марытуры»[3]; карціна 1859 року Жана-Ляона Жарома завецца «Ave Caesar, morituri te salutant»; і інш.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Suetonius. «De Vita Caesarum: Divus Claudius», 21.6
- ^ McAulay, Lex We Who Are About to Die: The Story of John Lerew, a Hero of Rabaul, 1942. — Maryborough, Qld: 2007. — ISBN 978-1-875593-30-9
- ^ Зьвесткі пра фільм на imdb
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Suetonius: De Vita Caesarum — лацінскі тэкст і пераклады на розныя мовы.