ABC-аналіз
ABC-ана́ліз — мэтад, які дазваляе клясыфікаваць рэсурсы фірмы паводле ступені іх значнасьці. У ягонай аснове ляжыць прынцып Парэта.
Па адносінах да ABC-аналізу правіла Парэто можа гучаць так: надзейны кантроль 20% пазіцыяў дазваляе на 80% кантраляваць сыстэму, ці гэта запасы сыравіны і камплектуючых, альбо прадуктовы шэраг прадпрыемства, альбо ягоная кліентура і г. д.
Напрыклад, вывучыўшы намэнклятуру запасаў прадпрыемства, мы можам вылучыць групу А (гэта, скажам, 10% запасаў, кошт якіх складае 70% усіх выдаткаў), групу В (20% запасаў, складаючых 20% агульных выдаткаў) і групу С (асноўны сьпіс запасаў, складаючы 70% ад усёй намэнклятуры, які займае, адылі, толькі 10% усіх выдаткаў). Такім чынам, відавочна, што кіраўніцтва фірмы мусіць найбольш жорстка кантраляваць атрыманьне, захоўваньне і выкарыстаньне запасаў групы А. Па адносінам да запасаў групы В кантроль можа быць бягучым, па адносінам да запасаў групы С — пэрыядычным.