6Б47
6Б47 — адзіны вайскавы бранявы шалом Узброеных сілаў Расейскае Фэдэрацыі.
Уваходзіць да складу рыштунку «Ратнік» вытворчасьці прадпрыемства ЦНДІдакмаш[1]. Распрацоўваецца цэнтрам «Армакам» з 2011 року[2]. Шалом выраблены з тканкавых матэрыялаў на ґрунце мікрафілямэнтных арамідных ніткаў. Забясьпечвае змогу выкарыстаньня штатных сродкаў сувязі, мацаваньне прыборнага абсталяваньня і спалучаецца з сродкамі абароны орґанаў слыху, зроку, дыханьня.
Экспэртамі цэнтру выпрабаваньняў DuPont у 2015 годзе прызнаны найлепшым лёгкім шаломам у сьвеце[3].
Характарыстыкі
рэдагавацьШалом 6Б47 забясьпечвае ахову ад:
- 9-мм куляў набояў 57-Н-181С пісталета ПМ з адлегласьці 5 мэтраў;
- імітатараў аскепкаў (сталёвы кулік дыямэтрам 6,3 мм ды вагою 1,05 ґ) пры V 50 % ня менш за 630 м/с;
- аскепкаў (сталёвая сфэра вагою 1,05 г) на хуткасьці ня менш за 630 м/с.
Час бесьперапыннага нашэньня вырабу — ня менш за 24 гадзіны пры выкананьні тыповых заданьняў, характэрных для баявога становішча. Шалом захоўвае свае ахоўныя ўласьцівасьці пры тэмпэратуры ад −50 до +50 °C і ўзьдзеяньні атмасфэрных ападкаў. Ґарантыйны тэрмін захоўваньня — ня менш за 8 рокаў, зь іх ґарантыйны тэрмін эксплюатацыі — ня менш за 5 рокаў. Падтулейная прылада — дзігавая[4]. Вага шалома — 1000 ґрамаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Невский Бастион, Военно-Технический Сборник, Вооружения, Военная Техника, Военно-Технический Сборник, Современное Состояние, История Развития Опк, Бастион Втс, Невский Бастион…
- ^ Адмысловы шалом 1-е клясы аховы 6Б47 для Ратніку — Прадукцыя — Бібліятэка — ВПК.name
- ^ Замежныя экспэрты прызналі расейскі бронешалом найлепшым у сьвеце — Российская газета
- ^ Стр. 163 — Деловая программа «Интерполитех-2013»