Яўген Шмыгалёў

беларускі інжынэр

Яўген Шмыгалёў (1927 або 1928 — 1 верасьня 2000) — інжынэр, адзін з аўтараў артыкула «Курапаты — дарога сьмерці».

Біяграфія

рэдагаваць

Навучаўся ў вайсковай вучэльні, пасьля сканчэньня Беларускага палітэхнічнага інстытуту працаваў на менскім прыборабудаўнічым заводзе імя Леніна (цяпер «Белвар»). Цікавіўся гісторыяй Беларусі.

Вядомы ў першую чаргу як суаўтар зь Зянонам Пазьняком артыкула «Курапаты — дарога сьмерці». Артыкул быў надрукаваны ў газэце «Літаратура і Мастацтва» 3 чэрвеня 1988 году і стаў інфармацыйным выбухам у гісторыі Беларусі: гісторыя Курапатаў стала вядомая грамадзтву, артыкул у перакладзе на расейскую мову перадрукавалі некалькі расейскіх выданьняў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць