Яшма
Я́шма, ясьпіс — асадкава-мэтамарфаґенная тонка- або скрытакрышталічная шчыльная горная парода[1].
Назва
рэдагавацьНазва паходзіць з арабскай мовы.
Апісаньне
рэдагавацьСкладзена з тонказярністых аґрэґатаў кварцу і афарбавана аксыдамі і гідраксыдамі жалеза і іншых мінэралаў прымесей у чырвоны, жоўты, зялёны, карычневы, шэры, белы і іншыя колеры. Адрозьніваюць дэкаратыўныя тыпы яшмы: аднародныя, плямістыя, палоскавыя (плоскапаралельныя і хвалістыя), стракатыя («паркалёвыя» і «парчовыя»), брэкчыяпадобныя і пэйзажныя (утвараюцца пры перакрышталізацыі і мэтасаматозе першасных сургучных і іншых аднародных яшмаў).
Выкарыстанне
рэдагавацьВыкарыстоўваецца як вырабны камень у юбілернай справе, як тэхнічны камень (апорныя прызмы, ступкі, матрыцы і інш.), у гемалёґіі і каменярэзнай справе. Радовішчы ў Расеі, ЗША, Індыі, Вэнэсуэле, Украіне і інш.
У гемалёґіі і каменярэзнай справе да яшмы адносяць яшмоіды і яшмападобныя пароды, блізкія да іх па фізычных уласьцівасьцях і дэкаратыўнасьці (акварцаваныя туфіты зеленакаменных тоўшчаў, гальцэдонавыя і кварц-гальцэдонавыя гідратэрмальна-мэтасаматычныя ўтварэньні базальтавых тоўшчаў, кварц-палевашпатавыя кантактавыя рагавікі, кіслыя эфузіўныя пароды — фэльзыты і фэльзытавыя парфіры.
Літаратура
рэдагаваць- Яшма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4