Яндэкс.Народная карта

«Яндэкс.Народная карта» — картаграфічны сэрвіс ад «Яндэкс», мэта якога, у адрозьненьне ад «Яндэкс.Мапы» — даць магчымасьць карыстальнікам самім дарабіць картаграфічную інфармацыю, адсутную, ці ў недакладным выглядзе, на мапах розных краінаў. Вынікам зьяўляецца праца супольнасьці, што падобнае да іншага картаграфічнага сэрвісу OpenStreetMap або WikiMapia, але, у адрозьненьне ад OSM, «Яндэкс» лічыць створаныя супольнасьцю мапы асабістай інтэлектуальнай маёмасьцю.

Яндэкс.Народная карта
Тып картаграфія
Даступныя мовы шматмоўная
Уладальнік Яндэкс
Аўтар Яндэкс
Пачатак працы 8 красавіка 2010[1]
Рэгістрацыя абавязковая
Актуальны стан працуе
n.maps.yandex.ru

У выніку, пасьля пацьвярджэньня рэдагаваньняў, унёсак удзельнікаў сэрвісу стае бачным у выглядзе звыклых мапаў на «Яндэкс.Мапы».

Глядзіце таксама

рэдагаваць