Яйцавы зуб
Яйцавы зуб — пярэдні зуб на адной з перадчэлюстных косткаў, наяўны ў зародкаў яшчаркаў і зьмеяў.
Яйцавы зуб служыць для прабіваньня яйцавых абалонкаў і шкарлупіны пры вылупленьні. У геконаў ён парны; у жывародзячых звычайна рэдукаваны.
Таксама тэрмін яйцавы зуб (яйцавы грудок) ужываецца для пазначэньня трывалага завостранага рагавога грудка на пярэднім канцы сківіцы ў зародкаў некаторых паўзуноў (чарапахі, кракадзілы), а таксама птушкаў. Ён часова разьвіваецца на верхняй сківіцы ці на канцы верхняй часткі дзюбы — наддзюбы і таксама неабходзен для прабіваньня яечнай шкарлупіны. Пасьля вылупленьня адпадае.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |