Юры Гетаўтавіч (? — па 1452) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста браслаўскі (1452).

Юры Гетаўтавіч
лац. Jury Gietaŭtavič / Hietaŭtavič

Герб «Копач»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1452
Жонка Ганна
Дзеці Юры

Яго сын называў сябе «Вішнеўскім вотчыньнікам».

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Georgius Gottoltowycz (13 ліпеня 1443 году)[1], Juszko Gethowtowicz (23 красавіка 1452 году)[2].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Гетаўта гербу «Копач». Меў брата Дорга.

У 1443 годзе засьведчыў дакумэнт сьвірскага князя Яна Грыга. У 1452 годзе быў старостам браслаўскім.

Ажаніўся з Ганнай (нявысьветленага паходжаньня). У шлюбе меў сына Юрыя.

24 чэрвеня 1468 і 22 траўня 1478 году яго ўдава разам з сынам зрабілі ахвяраваньне на касьцёл у Крэве[3].

  1. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 202.
  2. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 236.
  3. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 236.

Літаратура

рэдагаваць
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4