Юмба
Юмба, юмба-зчэпка — сядловы цягач з паўпрычэпам зь вялікай ёмістасьцю.
Ёмістасьць паўпрычэпу дасягаецца за рахунак адмысловай «Г»-падобнай падлогі і паменшанага дыямэтру колаў.
Асноўныя характарыстыкі
рэдагаваць- унутраны аб’ём грузавой прасторы кузаву да 110 м3;
- унутраная шырыня кузаву ад 2,42 м да 2,48 м;
- унутраная вышыня кузаву ад 2,45 м да 3,1 м;
- унутраная даўжыня да 13,6 м;
- карысная нагрузка ад 18 000 кг да 23 000 кг грузу;
- ёмістасьць — 34 эўрападдоны
Перавагі
рэдагаваць- павялічаны аб’ём грузавой прасторы за рахунак павелічэньня ўнутранай вышыні паўпрычэпа;
- выгода пагрузкі, пагрузку грузу можна ажыцьцяўляць зьверху, збоку і з задняга борту, што значна спрашчае і паскарае працэс пагрузачна-разгрузачных работ.
Недахопы
рэдагаваць- непрыдатны для перавозкі даўгамерных грузаў;
- вышыня пагрузкі (узровень падлогі паўпрычэпа), ніжэй узроўню стандартнай рампы, што можа абцяжарыць працэс пагрузкі / разгрузкі пры наяўнасьці стандартнай рампы;
- «Г» — падобная падлога можа ствараць цяжкасьці пры пагрузцы/разгрузцы рохляй;