ЭўраСлоўнік — унікальны шматмоўны слоўнік, выдадзены ў 2008 годзе. Зьмяшчае каля 100 тысячаў адзінак перакладу на 28 мовах. Аўтар — беларускі мовазнаўца Лявон Баршчэўскі.

Прызначаецца найперш да чытаньня і разуменьня інфармацыйных, публіцыстычных, навукова-папулярных і мастацкіх тэкстаў, даступных у друкаваным выглядзе альбо ў інтэрнэце. У беларускай частцы прыводзяцца як афіцыйны, так і клясычны правапісныя варыянты[1].

Апісаньне

рэдагаваць

Складваецца з чатырох частак. У першай зьмяшчаюцца беларускія лексычныя адзінкі зь перакладам на 27 моваў сьвету: лацінскую, ангельскую, баўгарскую, вугорскую, грэцкую, дацкую, ірляндзкую, ісьляндзкую, гішпанскую, італьянскую, латыскую, летувіскую, мальтыйскую, нарвэскую, нідэрляндзкую, нямецкую, партугальскую, польскую, румынскую, славацкую, славенскую, фінскую, францускую, харвацкую, чэскую, швэдзкую і эстонскую[2]. У другой частцы слоўніка прыводзяцца запазычаныя словы і выклічнікі. Трэцяя частка — гэта беларуска-лацінскі слоўнік рэлігійных, біялягічных, хімічных і мэдычных тэрмінаў. У чацьвертай частцы зьмяшчаюцца беларускія прымаўкі і прыказкі[3].

Паводле аўтара Лявона Баршчэўскага і рэдактара Ўладзімера Сіўчыка, пры дапамозе «Эўраслоўніка» беларуская мова набліжаецца да патэнцыйных чытачоў беларускіх тэкстаў у эўрапейскіх краінах. А беларусы, дзякуючы слоўніку, могуць азнаёміцца з багацьцем эўрапейскіх моваў[4].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Баршчэўскі Л. ЕўраСлоўнік = EuroThesaurus : беларуска-лацінска-англійска-балгарска-венгерска-грэцка-дацка-ірландска-ісландска-іспанска-італьянска-латышска-літоўска-мальтыйска-нарвежска-нідэрландска-нямецка-партугальска-польска-румынска-славацка-славенска-фінска-французска-харвацка-чэшска-шведска-эстонскі слоўнік : 28 моў : каля 100 000 адзінак перакладу. — Менск: Радыёла-плюс, 2008. — 700 с. — ISBN 978-985-448-080-0.