Эсква́йр, сквайр (па-ангельску: esquire, ад па-лацінску: scutarius — «шчытаносец») — ганаровы тытул у Вялікабрытаніі (першапачаткова, у раньнім Сярэднявеччы, тытулам ўзнагароджваўся збраяносец рыцара); пасьля тытул прысвойваўся чыноўнікам, якія займалі пасады, зьвязаныя з даверам ураду. Тэрмін «эсквайру» часта ўжываецца як раўназначны тэрміну «джэнтэльмэн». У ЗША ў якасьці прыстаўкі, якая стаіць пасьля назвы, выкарыстоўваецца пры звароце да дыпламаваных адвакатаў.

Першапачаткова тытул эсквайра насіла ўся шляхта, якая валодала ўласным гербам, але не былі пэрамі або рыцарамі, гэта значыць уся шырокая кляса ангельскага джэнтры. Асобы іншых саслоўяў маглі атрымаць тытул асаблівай каралеўскай граматай, пасьля чаго ён перадаваўся па спадчыне. Такім чынам, прыстаўка эсквайра ў большасьці выпадкаў сьведчыла аб тым, што іншага калі-небудзь значнага тытула ў ягонага гаспадара няма.

Тытул выкарыстоўваецца ў асноўным пры згадваньні ў трэцяй асобе й на пісьме.

Глядзіце таксама

рэдагаваць